weather 6° Маладзечна
weather 6° Вілейка
weather 10° Смаргонь
weather 6° Ашмяны
weather 9° Валожын
weather 6° Мядзел
weather 10° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
24.07.2016 21:28 ,

Навошта пажарнай машыне такія вялікія колы, распавялі ў летніку на Вілейшчыне

Падчас сустрэчы з выхаванцамі летніка.

Адпачывальнікаў у дзіцячым аздараўленчым лагеры “Лясная казка” на Вілейшчыне 11 ліпеня чакаў сюрпрыз. Яго падрыхтавалі супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях.

У межах рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню” выратавальнікі распавялі хлапчукам і дзяўчаткам пра сваю працу, паказалі цыстэрны для пажаратушэння, аварыйна-выратавальны інструмент.

Больш за ўсё дзяцей зацікавіла баявое адзенне выратавальніка. Самым смелым дазволілі паліць з рукава і пася­дзець за рулём пажарнай машыны.

Самымі цікаўнымі аказаліся адпачывальнікі шасці і сямі гадоў. Яны хацелі даведацца, з чаго зробленыя рукавы, якой яны даўжыні, як абараняе пажарнае спец­адзенне і ці не горача ў ім летам, навошта пажарнай машыне такія вялікія колы.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце