weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
24.07.2016 21:41 ,

Віляйчанін для забавы страляў у дом насупраць у Маладзечне

Фота: youtube.com..

У адзін з вечароў леташняга снежня мужчына на сваім балконе на пятым паверсе пачуў воплеск і ўдар нейкага прадмета аб шкло балконнай рамы.

Выглянуўшы ў акно, заўважыў у доме насупраць на балконе трэцяга паверха нейкія сілуэты. Крыкнуў, каб перасталі хуліганіць.

Пасля пры аглядзе заўважылі пашкоджанні аконнага блока кватэры на пятым паверсе, а таксама трох аконных блокаў у пад’ездзе дома.

На наступны дзень па гэтым факце раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу. У той жа дзень па падазрэнні затрымалі двух маладых людзей. Яны патлумачылі, што сапраўды былі ў той вечар на трэцім паверсе. Разам з імі было яшчэ чацвёра маладзёнаў. Адзін з затрыманых патлумачыў, што пры ім быў пнеўматычны пісталет, але ні ён, ні яго сябар – другі затрыманы – з пісталета не стралялі.

18-гадовы ўраджэнец Вілейкі па-сяброўску папрасіў пісталет у гаспадара. Апошні ў прось­бе не адмовіў.

Віляйчанін, выйшаўшы на балкон, выцягнуў руку і пачаў страляць у накірунку дома насупраць. Стрэліў не менш за сем разоў.

Пасля прад’яўлення абвінавачання малады чалавек прызнаў, што страляў з пнеўматычнага пісталета, не цэліўся. І не прадбачыў наступствы небяспечных дзеянняў.

У красавіку суд прызнаў яго вінаватым у наў­мысных дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і суправаджаюцца пашко­джаннем чужой маёмасці. Яму прызначылі пакаранне – арышт на ­адзін месяц.

Фота shkola-v.blogspot.com.

Фота shkola-v.blogspot.com.

Абаронца абвінавачанага падаў апеляцыю, якую абласны суд пакінуў без задавальнення.

У чэрвені прыгавор уступіў у законную сілу.

Пнеўматычны пісталет набываюць без дазволу і не рэгіструюць, але не забывайце пра правілы бяспекі пры выкарыстанні.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце