weather 24° Маладзечна
weather 24° Вілейка
weather 24° Смаргонь
weather 24° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 24° Мядзел
weather 24° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
25.07.2016 13:42 ,

5 мільёнаў еўра на праграму кантактаў у Беларусі. Пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германія расказвае пра супрацоўніцтва паміж краінамі

Пасол Петэр Дэтмар.

У Брэсце з рабочым візітам знаходзіўся нова­прызначаны пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германія Петэр Дэтмар.

Ён пагадзіўся адказаць на некалькі пытанняў карэспандэнта “Брестского курьера”.

Яўген Бяласін: Ці ёсць першыя ўражанні ад краіны пасля прызначэння на пасаду пасла Германіі ў Беларусі? Калі так, то якія?

Пасол Петэр Дэтмар: Як Вы ведаеце, я быў ужо ў краіне ад 2009 да 2013 года, і быў з ахвотай. На тое было шмат прычын. Тады не толькі быў у Мінску, шмат ездзіў па рэгіёнах. Цяпер, пасля прызначэння ў Мінск, займаюся тым, што наноў адкрываю для сябе тое, што прыносіла такое задавальненне раней.

Што кідаецца ў вочы падчас маіх паездак, дык гэта што за 2-3 гады было шмат пабудавана, было створана шмат дадатковых магчымасцяў, каб зрабіць жыццё ў гарадах больш прыемным. Натуральна, і каб захаваць і аднавіць тое, што ў краіне яшчэ можна знайсці гістарычнага. З прыемнасцю думаю пра далейшыя паездкі.

Я.Б.: Нямецкі бок выйграў тэндар Еўрасаюза на тое, каб выконваць у Беларусі праграму кантактаў паміж грамадзянамі “МОST”. Яна разлічаная да 2017 года. Мы пра яе пісалі. Ці ёсць цікавая для нашых чытачоў статыстыка? Ці не перасіліўся часам спадар доктар Баер?

П.П.Д.: Па-першае, адміністраванне гэтай праграмы выйграў на тэндары мінскі Інстытут імя Гётэ. Ён яе і вя­дзе, у супрацы з Брытанскай Радай.

Па-другое, мы кажам пра 5 мільёнаў еўра, якія выдаткаваныя ў якасці бюджэту праграме.

Па-трэцяе, мы кажам пра больш чым 1 500 абменаў, якія адбудуцца ў рамках гэтай праграмы, мы кажам пра больш за 5 000 заявак, якія на сёння ўжо пададзеныя, і мы кажам пра тое, што спадар Баер выключна добра спраўляецца са сваёй працай. Ён не перасіліўся, ні ў якім выпадку, ён цудоўна спраўляецца, але ён не вырашае – спадар Баер займаецца адміністраваннем, ён кіруе праграмай.

Фота bk-brest.by.

Фота bk-brest.by.

А што з-за пунктуальнай працэдуры разгляду бываюць прамаруджванні, то не ён таму прычынай. Такая працэдура разгляду, бо трэба ж даць пазітыўны або негатыўны адказ на кожную заяўку. Для праграмы вырашальнае значэнне мае тое, каб партнёры былі празрыста акрэсленыя, каб беларускія заяўнікі дакладна ўяўлялі сабе, а чым яны будуць займацца з еўрасаюзаўскім суаўтарам заяўкі падчас кароткага, але і чатырохтыднёвага знаходжання.

Такім чынам, праграма выконваецца, і выконваецца паспяхова, і мы гэтым вельмі задаволеныя.

(…)

П.П.Д.: Але я хачу назваць яшчэ аднаго вядомага чалавека. Гэта Леанід Левін, які колькі гадоў таму быў узнагароджаны ордэнам “За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія”.

Леанід Левін – гэта фантастычны будаўнік мастоў паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Германія, у асаблівасці з увагай на цёмныя старонкі гісторыі як фон, калі ад імя немцаў на тэрыторыі цяперашняй Рэспублікі Беларусь чыніліся жахлівыя злачынствы.

Менавіта як прадстаўнік яўрэйскай абшчыны тут, у Рэспубліцы Беларусь, Леанід Левін знайшоў самае вялікае прызнанне ў Германіі.

Я.Б.: У Заходняй Еўропе лета – гэта час адпачынку. А як справы абстаяць з вашым пасольствам у Мінску? І можа, будуць якія цікавосткі восенню?

П.П.Д.: Адзіны месяц, які выпадзе больш спакойным, гэта жнівень. Калі казаць пра восень, то вылучу з падзей планавыя нашы тыдні нямецкай мовы і культуры.

Пасольства ФРГ у Беларусі. УНП 101166185.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце