weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 19° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 19° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
25.07.2016 11:48 ,

Дактары папярэджваюць: хавайце манеты ад дзяцей

Фота: sputnik.by.

Дактары сур'езна занепакоеныя праблемай і просяць бацькоў быць максімальна ўважлівымі ў абыходжанні з падобнымі рэчамі. Манеты не цацка для дзяцей, іх трэба захоўваць у кашальку. Бацькоўская нядбайнасць прыводзіць да вельмі цяжкіх наступстваў: дзіця можа застацца інвалідам ці нават загінуць.

Пасля таго, як іншароднае цела трапіла ў рот, яно можа апынуцца ў дыхальных шляхах. У гэтым выпадку перакрываецца дыханне, і на працягу хвіліны можа наступіць смерць дзіцяці.

Другі варыянт – прадмет трапляе ў страўнікава-кішэчны тракт. У страваводзе ў месцах звужэння манета вялікага дыяметра можа стаць упоперак, тым самым выклікаць амярцвенне яго сценкі. Пры гэтым узнікае запаленне ў грудной паражніне, лятальнасць пры якім дасягае 50-70%.

Калі іншароднае цела трапіла ў страўнік, яно можа выклікаць рэакцыю ў выглядзе ваніт, тады манета ізноў трапляе ці ў стрававод, дзе затрымаецца, або на ўдыху – у дыхальныя шляхі.

Намеснік дырэктара цэнтра Аляксандр Махлін адзначыў, што спачатку бацькі могуць не зразумець, што адбылося. Дзіця нейкі час п’е, есць, а ваніты ўспрымаюцца як праява інфекцыі. Пры найменшым падазрэнні на тое, што малы мог праглынуць іншародныя прадметы, звярніцеся па медыцынскую дапамогу.

Калі ўскладненні не ўзніклі адразу, яны магчымыя праз нейкі час, тады наступствы могуць быць несумяшчальнымі з жыццём.

«Наша Ніва» паводле .

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце