weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4365
1 долар 2.1066
100 рас.руб. 3.221
25.07.2016 10:34 ,

"Маладзея" змяніла свой лагатып

Фота: з сайта molodey.com.

Малако і іншыя малочныя прадукты малочнага камбіната "Маладзея" з'явіліся ў продажы ва ўпакоўцы з новым лагатыпам.

Замест звыклай воку кветачкі,

пакупнікі бачаць новы лагатып.

На сайце камбіната пакупнікоў папярэдзілі, што гандлёвая марка «Маладзея» праводзіць рэбрэйдынг.

Сёння «Маладзея» прадставіла новы карпаратыўны брэнд, распрацаваны ў адпаведнасці са стратэгіяй развіцця кампаніі.

Галоўная задача рэбрэндынгу – стварыць яркі, вядомы і лёгка запамінальны вобраз ГМ «Маладзея». Вобраз, які поўнасцю адпавядае таму, што кампанія дынамічна развіваецца. Важным элементам новага брэнда м з’яўляецца слоган «Маладзеем разам з намі!»
 
Новы візуальны вобраз прадукцыі  нясе ў сабе базавыя каштоўнасці кампаніі: Дынамічнасць, Адкрытасць і Майстэрства. 

Дынамічнасць – «Маладзея» пастаянна абнаўляецца, займае актыўную рынкавую пазіцыю, развіваецца разам са сваімі кліентамі.
Адкрытасць – «Маладзея»  адкрытая да дыялогу з кліентамі, разумее іх і гнутка рэагуе на іх запыты.
Майстэрства – прафесіяналізм і вопыт спецыялістаў з’яўляюцца гарантыяй якасці і надзейнасці.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце