weather 6° Маладзечна
weather 6° Вілейка
weather 10° Смаргонь
weather 6° Ашмяны
weather 9° Валожын
weather 6° Мядзел
weather 10° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
25.07.2016 09:10 ,

Сон чалавека залежыць ад краіны пражывання

Фота: santetoujours.info.

Жыхары краін, якія мяжуюць геаграфічна і культурна, спяць прыкладна аднолькавую колькасць часу. Па-другое, біялагічны гадзіннік чалавека не заўсёды вызначае, калі класціся спаць, але дакладна ўплывае на час абуджэння раніцай, піша Mashable.

Менавіта таму адным з галоўных фактараў сну з’яўляецца месца жыхарства.

– Даследаванні паказваюць, што час адыходу да сну ў большай меры вызначаецца грамадствам, а час абуджэння дыктуецца біялагічным гадзіннікам, – распавядае Алівія Уолш, суаўтар даследавання, якое было праведзена ў Мічыганскім універсітэце.

Дагэтуль лічылася, што цыкл сну чалавека вызначалі фактары навакольнага асяроддзя, напрыклад сонечнае святло.

У сваім даследаванні навукоўцы прааналізавалі сон больш за 8000 чалавек са 100 краін свету. Гэтыя людзі выкарыстоўвалі праграму на смартфоне, якая дапамагае падарожнікам адаптавацца да змены гадзінных паясоў. Каб скарыстацца мабільнай праграмай, трэба ўвесці тыповыя расклад сну і яго працягласць.

І вось калі навукоўцы прааналізавалі працягласць часу, якую людзі спяць у розных краінах, аказалася, што жыхары Японіі і Сінгапура спяць менш за ўсіх – прыкладна 7 гадзін 24 хвіліны ў суткі. У галандцаў самы працяглы сон – 8 гадзін 12 хвілін.

Хоць сутачная розніца нязначная, штодзённыя 30 хвілін цягам жыцця насамрэч аказваюць вялікі ўплыў на кагнітыўныя функцыі і доўгатэрміновае здароўе людзей, кажуць даследчыкі.

Яны таксама выявілі, што жанчыны звычайна засынаюць раней і прачынаюцца пазней за мужчын. Навукоўцы выявілі, што мужчыны сярэдняга ўзросту спяць менш рэкамендаваных 7-8 гадзін на суткі. Жанчыны ж спяць на паўгадзіны даўжэй.

Даследчыкі сцвярджаюць, што дэфіцыт сну аказвае доўгатэрміновы эфект і можа стаць прычынай фізічнай і разумовай стомленасці.

Паводле «Нашай Нівы».

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце