weather 14° Маладзечна
weather 14° Вілейка
weather 15° Смаргонь
weather 14° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 14° Мядзел
weather 15° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
25.07.2016 12:57 ,

Спёка, дажджы і навальніцы. У апошні тыдзень ліпеня надвор’е будзе па-сапраўднаму летнім

Фота: Настассі Роўды.

Апошні тыдзень ліпеня ў краіне будзе гарачым, тэмпературны фон на 4-6 градусаў перавысіць сярэднія шматгадовыя значэнні. Не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў і навальніц, распавялі Рэспубліканскім гідраметцэнтры.

У аўторак, 26 ліпеня, ноччу месцамі, днём пераважна па заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы, днём навальніцы будуць суправаджацца парывістым ветрам. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман.

У сераду і чацвер, 27 і 28 ліпеня, захаваецца няўстойлівае надвор’е, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі чакаецца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай згусціцца слабы туман.

У пятніцу, 29 ліпеня, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Днём у асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы і ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, магчымы град.

У выходныя таксама месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу, максімальная днём.

Дзень

Тэмпература паветра днём

Тэмпература паветра ноччу

26 ліпеня

ад +27 да +32

ад +17 да +22

27 ліпеня

ад +24 па паўночным захадзе да +33 па поўдні краіны

ад +15 да +20

28 ліпеня

ад +26 да +31, па поўдні паветра прагрэецца да +33

ад +15 да +21

29 ліпеня

ад +22 да +29, па паўднёвым усходзе ад +30 да +33

ад +15 да +21

30 ліпеня, 1 жніўня

ад +22 да +29

ад +13 да +20

«Наша Ніва» паводле

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце