weather 4° Маладзечна
weather 4° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 4° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 4° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
26.07.2016 22:41 ,

Мінэнерга паведаміла аб няштатнай сітуацыі пры ўзвядзенні беларускай АЭC

Фота: sputnik.by.

Міністэрства энергетыкі Беларусі пракаментавала інфармацыю пра інцыдэнт, які, паводле паведамленняў СМІ, адбыўся пры будаўніцтве Беларускай АЭС 10 ліпеня.

«Па інфармацыі генеральнага падрадчыка АТ «Атамбудэкспарт», няштатная сітуацыя адбылася на пляцоўцы захоўвання корпуса рэактара пры правядзенні такелажных работ па яго перамяшчэнні ў гарызантальнай плоскасці», – паведамляе Белэнерга.

У міністэрстве паведамляюць, што РУП «Беларуская АЭС», якая з’яўляецца заказчыкам праекта, неадкладна запатрабавала ў генеральнага падрадчыка ўсе неабходныя дакументы і звесткі. У цяперашні час праводзіцца аналіз гэтай сітуацыі.

«Пасля ўсебаковага вывучэння беларускімі спецыялістамі прадстаўленай АТ «Атамбудэкспарт» інфармацыі будзе прымацца адпаведнае рашэнне. Пры гэтым беларускі бок будзе, у першую чаргу, кіравацца неабходнасцю безумоўнага гарантавання бяспекі станцыі», – падкрэсліваюць у міністэрстве.

Па раней распаўсюджанай беларускімі СМІ інфармацыі, інцыдэнт на будпляцоўцы адбыўся 10 ліпеня: пры трэніровачнай ўстаноўцы рэактара 330-тонны агрэгат сарваўся і ўпаў з 2-4-метровай вышыні.

Беларускі бок доўгі час ніяк не каментаваў гэтую інфармацыю.

У той жа час генеральны падрадчык будаўніцтва БелАЭС — акцыянернае таварыства «Атамбудэкспарт» паведаміў, што «корпус рэактара знаходзіцца за межамі рэактарнага аддзялення. Тэхнічных перашкод для яго ўстаноўкі на штатнае месца няма».

Прэзідэнт Даля Грыбаўскайце заявіла 26 ліпеня ў Вільні, што асцярогі Літвы з нагоды бяспекі будаўніцтва атамнай станцыі былі абгрунтаваныя.

Яна таксама заявіла, што калі Беларусь не прыме меры да гарантавання міжнародных стандартаў бяспекі, то Літва разам з міжнароднай супольнасцю пастараецца перашкодзіць яе дзейнасці.

«НН» паводле tut.by.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце