weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 12° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 12° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
26.07.2016 09:18 ,

З 1 жніўня вырастуць дапамогі на дзяцей да трох гадоў

Фота: Галіны Сініцы.

Выплаты бацькам, якія знаходзяцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да трох гадоў, вырастуць на 7 рублёў 30 капеек–9 рублёў 40 капеек (73-94 тысячы недамінаваных рублёў) у залежнасці ад колькасці дзяцей у сям'і.

Памер дапамогі пераглядаюць раз у квартал, іх памер залежыць ад сярэднямесячнай зарплаты за папярэдні квартал. Калі яна за справаздачны перыяд зменшылася, дапамога на дзіця да трох гадоў не мяняецца.

У красавіку-чэрвені сярэдняя зарплата ў краіне вырасла да 7 мільёнаў 211 тысяч 132 недамінаваных рублёў, паведамляе Белстат. Гэта на 437 тысяч рублёў больш, чым у студзені-сакавіку гэтага года.

Атрымліваецца, што выплаты на першае дзіця вырастуць з 1 жніўня на 7 рублёў 40 капеек (73 400 недэнамінаваных рублёў), на другое і наступных дзяцей – на 8 рублёў 40 капеек (84 тысячы недэнамінаваных рублёў), а на дзіця-інваліда – на 9 рублёў 44 капейкі (94 400 недэнамінаваных рублёў).

Памеры дапамог па доглядзе за дзіцем да трох гадоў

 Від дапамогі

Памер ад заробку за квартал

Сума

На першае дзіця

35%

252 рублі 39 капеек (2 523 900 недэнамінаваных рублёў)

На другое і наступных дзяцей

40%

288 рублёў 45 капеек (2 884 500 недэнамінаваных рублёў)

На дзіця-інваліда

45%

324 рублі 50 капеек (3 245 000 недэнамінаваных рублёў)

Такія дапамогі будуць выплачваць да канца кастрычніка.

Нагадаем, апошні раз дапамогі пераглядаліся 1 лютага гэтага года. Тады яны выраслі на 1 рубль 68 капеек-2 рублі 15 капеек (16 800 недэнамінаваных рублёў-21 500 недэнамінаваных рублёў).

З 1 мая гэтыя выплаты не пераглядалі, бо заробак за студзень-сакавік гэтага года звалілася амаль на 23 рублі (230 недэнамінаваных тысяч) у параўнанні з кастрычнікам-снежнем мінулага года.

З 1 жніўня таксама зменіцца і бюджэт пражытачнага мінімуму, да якога прывязаны ў тым ліку аднаразова выплаты ў сувязі з нараджэннем дзіцяці.

Паводле finance.tut.by.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце