weather 12° Маладзечна
weather 12° Вілейка
weather 16° Смаргонь
weather 12° Ашмяны
weather 13° Валожын
weather 12° Мядзел
weather 16° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4663
1 долар 2.1261
100 рас.руб. 3.2227
27.07.2016 11:10 ,

Маладзечанец падмануў міліцыю, што ў яго скралі аўтамабіль

Фота: hq-wallpapers.ru.

У адзін з дзён лютага мужчына здзейсніў адміністрацыйнае правапарушэнне і спрабаваў збегчы з месца здарэння на сваёй машыне. Але машыну заўважыў пільны грамадзянін, які запісаў нумар аўто.

Каб пазбегнуць адказнасці, гаспадар машыны пакінуў аўто на месцы правапарушэння. А пасля заявіў у Следчы камітэт, што яго транспартны сродак угнаў невядомы.

Падчас праверкі Следчы камітэт устанавіў, што аўтамабіль ніхто не ўганяў, пра што ўласніку, канешне, было вядома.

Мужчына больш не патрабаваў знайсці ўгоншчыка і прыцягнуць яго да адказнасці. Ён зразумеў, што падман раскрылі.

Але ўсё ж да адказнасці прыцягнулі… прычым самога заяўніка.

Раней неаднаразова судзімаму ўраджэнцу Маладзечна прад’явілі абвінавачанне ў заведама непраўдзівым даносе аб злачынстве.

Абвінавачаны цалкам прызнаў віну.

У чэрвені прыгавор суда ўступіў у законную сілу. Паводле яго, маладзечанцу прызначылі пакаранне – 1,5 года абмежавання свабоды без накіравання ў выпраўленчую ўстанову.

За заведама непраў­дзівы данос Крымінальны кодэкс прадугле­джвае пакаранне да пяці год пазбаўлення свабоды.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце