weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4365
1 долар 2.1066
100 рас.руб. 3.221
27.07.2016 20:56 ,

У Занарачы пабудавалі дом для медыкаў з экалагічна чыстых матэрыялаў

Перадаюць сімвалічны ключ ад дома.

У вёсцы Занарач на Мядзельшчыне медыкам перадалі сімвалічны ключ ад жылога дома.

У ім – дзве кватэры з усімі выгодамі. Тут на час працы будуць жыць працаўнікі Занарацкай амбулаторыі доктара агульнай практыкі: памочнік доктара Вераніка Шабан і медсястра Алена Пашкевіч

Дом будавалі з прыродных матэрыялаў

Плошча дома перавышае 120 квадратных метраў. Будавалі яго з выкарыстаннем экалагічна чыстых, прыродных мясцовых матэрыялаў. 

– Аснова будынка – магутны драўляны каркас, якія ўсталяваны на жалезабетоннай пліце, – расказаў выканаўчы дырэктар міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб’яднання “ЭкаБудаўнік” Юры Супрыновіч. – Сцены каркаса запоўненыя сумессю гліны, дранкі і вады, а ўцяплілі цеплаізаляцыйнымі плітамі з трыснягу. Перакрыцце таксама ўцяплілі трыснягом. Пліты вырабляюцца на прадпрыемстве ў Занарачы з трыснягу, які нарыхтоўвалі на возеры Нарач.

Праект распачаўся ў 2014 годзе. “РГ” паведамляла, што тады ва ўзвядзенні дома прымалі ўдзел 20 валанцёраў з Беларусі і Германіі. Сярод іх былі студэнты, рабочыя і пенсіянеры.

“ЭкаБудаўнік” арганізоўваў і каардынаваў праект. Будаўніцтва фінансавалася са сродкаў, якія выдзяляліся праз арганізацыю “Дамы замест Чарнобыля” Федэральным Міністэрствам па эканамічным супрацоўніцтве (Германія). Добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол дома, падключэнне яго да вонкавых сетак і камунікацый, унутранае аздабленне сцен і выдаткі па далейшым утрыманні дома ўзялі на сябе Мядзельскі райвыканкам і цэнтральная раённая бальніца. 

Даведка “РГ”. Гэты праект – працяг пачатага ў 1994 годзе доўгатэрміновага супрацоўніцтва МДГА “ЭкаБудаўнік” са сваім нямецкім партнёрам, дабрачыннай арганізацыяй “Дамы замест Чарнобыля” пры падтрымцы райвыканкама і Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Беларусі.

Пасольства ФРГ у Беларусі. УНП 101166185.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце