weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 23° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 23° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
28.07.2016 15:02 ,

Павінны ведаць усе бацькі: што трэба зрабіць, каб ваша дзіця не выпала з акна

Фота: astinfo.kz.

Сёлета пры такіх абставінах у Беларусі загінула пяцёра дзяцей.

26 сакавіка з кватэры на пятым паверсе ўпаў двухгадовы хлопчык у Магілёве. Днём 23 мая з восьмага паверха ў Брэсце ўпаў хлопчык 2013 года нараджэння. Нягледзячы на спробы медыкаў выратаваць, вечарам хлопчыка не стала. Праводзяць праверку па факце смерці пяцігадовай дзяўчынкі, якая выпала з пятага паверха ў Гродне. 

Мінскі Следчы камітэт праводзіць праверку па факце смерці трохгадовага хлопчыка, чыё цела без прыкметаў жыцця знайшлі 2 ліпеня. Паводле папярэдніх дадзеных, дзіця выпадкова ўпала з балкона на дзявятым паверсе. Вечарам 4 ліпеня ў Лоеве пасля падзення з чацвертага паверха загінула двухгадовая дзяўчынка. 

Фота uztuapse.ru.

Фота uztuapse.ru.

Прааналізаваўшы гэтыя выпадкі, робім выснову, што апісаныя трагедыі адбыліся ў той ці іншай ступені па віне дарослых – па недаглядзе ці залішняй нядбайнасці.

Адным са сродкаў прафілактыкі выпа­дзення дзяцей з вокнаў можна разглядаць абсталяванне вокнаў запорнымі прыладамі, блакіратарамі, якія не дадуць дзіцяці самастойна адчыніць акно.

Вытворцы вокнаў прапануюць розныя практычныя рашэнні, якія могуць выкарыстоўвацца не толькі ў кватэрах і дамах, але і ў школах, дзіцячых садках і яслях. Сярод іх спецыяльныя сістэмы фурнітуры, замкі для акна ад дзяцей, а таксама ручка з ключом. Перавага дзвюх апошніх прапаноў у тым, што іх можна дадаць да ўжо ўсталяваных пластыкавых вокнаў.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце