weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4365
1 долар 2.1066
100 рас.руб. 3.221
29.07.2016 09:49 ,

На Нарачы перавярнулася яхта з кітайцамі (Падрабязнасці)

Фота: novychas.by.

Каля паловы на восьмую вечара 28 ліпеня на возеры Нарач з-за моцнага ветру перакулілася яхта.

Па інфармацыі Мядзельскага таварыства выратавання на водах, адбылося гэта на адлегласці каля 1200 метраў ад берага.

Здарэнне заўважылі супрацоўнікі выратавальнай станцый “Нарач” і кінуліся на дапамогу.

У выніку яны выратавалі дзевяць чалавек. Сярод іх было шэсць грамадзян Кітая, у тым ліку двое малых дзяцей.

Добра, што на людзях былі выратавальныя камізэлькі.

Парусная яхта патанула.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце