weather 4° Маладзечна
weather 4° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 4° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 4° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
29.07.2016 10:17 ,

Ніякага інцыдэнту з рэактарам не было, проста сцерлася фарба, заяўляе Генпадрадчык будаўніцтва БелАЭС

Фота: youtube.com.

У "Атамбудэкспарце" – у генеральнага падрадчыка будоўлі "Беларускай АЭС" – заяўляюць, што ніякага надзвычайнага здарэння ці нават сур'ёзнага інцыдэнту на беларускай станцыі падчас будавання не адбылося.

Пра гэта «Радыё Свабода» заявіла кіраўнік упраўлення камунікацый Ніна Дземянцова.

Паводле яе слоў, на «Беларускай АЭС» была «звычайная штатная сітуацыя, як гэта бывае на будоўлі».

«Мы ж ужо напісалі, што сцерлася фарба пры правядзенні такелажных прац у час перасоўвання корпусу рэактара з транспартнага на мантажны лажамент. Гэта будоўля. Гэта штатная звычайная сітуацыя».

Ніна Дземянцова адзначыла, што пацвярджэннем таго, што нічога сур’ёзнага не адбылося, з’яўляецца тое, што «Атамбудэкспарт» працуе ў звычайным рэжыме.

«Паверце мне, я сяджу ў горадзе-героі Масква. Усё кіраўніцтва тут. Усё абсалютна спакойна, праўда. Вы ж цудоўна разумееце, калі нешта адбываецца, усе адразу нясуцца на злом галавы. Калі б нешта здарылася, то гэта была б паніка, усе павінны былі б быць там.

А ў нас усе на месцах: не ў Беларусі, а ў Маскве і ў Ніжнім Ноўгарадзе».

Ніна Дземянцова заявіла, што ў «Атамбудэкспарце» нічога не ўтойваюць ад грамадства.

На думку кіраўніка ўпраўлення камунікацыі, тэма здарэння на БелАЭС штучна раздзімаецца незычліўцамі.

«Гэта ўсё толькі апазыцыйныя праекту актывісты. Мы маніторым гэтыя публікацыі кожную раніцу і адзін прыгажэй за іншага загалоўкі дае. Гэта ж палітыка», – кажа яна.

Svaboda.org.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце