weather 19° Маладзечна
weather 19° Вілейка
weather 25° Смаргонь
weather 19° Ашмяны
weather 21° Валожын
weather 19° Мядзел
weather 25° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
29.07.2016 10:39 ,

Пільны грыбнік знайшоў у лесе на Маладзечаншчыне 12 тысяч літраў самагоннай брагі

Фота: penzavzglyad.ru.

Раніцай 27 ліпеня супрацоўнікі маладзечанскай міліцыі ў лесе каля вёскі Сечкі знайшлі буйную партыю брагі. Паўфабрыкат быў у вялікіх пластыкавых ёмістасцях, ляжаў у кустарніку.

Агульны аб’ём знойдзенага большы за 12. 750 літраў.

Знайшлі гаспадара, гэта 36-гадовы жыхар суседняй вёскі, які неаднаразова прыцягваўся да адказнасці з-за незаконнага абароту самапальнага алкаголя.

Каля месяца прайшло ад папярэдняга раза, калі ў гэтага ж самагоншчыка забралі і знішчылі больш за дзевяць тон брагі, ліквідавалі вытворчасць самагону.

Самагоншчыкі асвоілі новую тактыку. Для канспірацыі захоўваюць брагу асобна ад вытворчасці. Пасля гатоўнасці мабільна дастаўляюць і ўстанаўліваюць самагонны апарат, які перапрацоўвае паўфабрыкат. Пасля завяршэння працэса дэмантуюць вытворчасць і пераязджаюць.

Усе гэтыя меры для таго, каб знізіць верагоднасць затрымання.

Фота uvd-mo.gov.by.

Фота uvd-mo.gov.by.

Фота uvd-mo.gov.by.

Фота uvd-mo.gov.by.

Uvd-mo.gov.by.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце