weather 20° Маладзечна
weather 20° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 20° Ашмяны
weather 17° Валожын
weather 20° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4365
1 долар 2.1066
100 рас.руб. 3.221
29.07.2016 15:52 ,

Свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета» на Маладзечаншчыне пройдзе ў гэтую нядзелю

Фота: belapan.by.

Пачатак а 12 гадзіне.

Імпрэза адбудзецца ў музеі «Фальварак Ракуцёўшчына» ў Маладзечанскім раёне.

Для гасцей выступяць вядомыя пісьменнікі, фальклорныя калектывы, эстрадныя выканаўцы.

Даехаць можна электрычкай з Маладзечна, выходзьце на станцыі Уша. Можаце таксама пад’ехаць мінскай маршруткай, выходзьце ў Красным.

Чаму свята адбываецца ў Ракуцёўшчыне

Улетку 1911 года пасля амаль 15-гадовага растання Максім Багдановіч нарэшце вярнуўся на родныя беларускія землі. Прыветным, цёплым, утульным куточкам, дзе малады паэт правёў летнія месяцы, стала Ракуцёўшчына. Тут, у ваколіцах фальварка Вацлава Лычкоўскага, Максім Багдановіч знайшоў сапраўдную крыніцу для натхнення – жыццё беларускай вёскі.

Навокал гучала жывая родная мова, якой паэт імкнуўся авалодаць з найбольшай дасканаласцю. Летнія водары лугоў, бруенне крыніц, шапаценне лясоў, птушыныя спевы… Усё гэта адгукалася ў душы паэта. І няспыннай плынню ліўся з-пад рукі радок за радком на старонкі.

Фота family.by.

Фота family.by.

А неўзабаве тоўсценькі сшытачак, спярэшчаны раўнюткім почыркам, стаўся асновай адзінага прыжыццёвага зборніка вершаў Максіма Багдановіча “Вянок”. Менавіта побыт у Ракуцёўшчыне і падарожжа да яе дапамаглі Максіму яшчэ глыбей акунуцца ў вір беларускай гісторыі, сапраўднага вясковага жыцця з няспынна гаваркімі сябрамі, суседзямі, вяскоўцамі. І з такой чароўнай летняй прыродай!

У гэты незабыўны мікракосмас ліпеньскай Ракуцёўшчыны Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае даўніх сяброў і усіх, хто хоча апынуцца ў атмасферы сапраўднага шляхецкага фальварка стогадовай даўніны.

Хто ведае, мо, няўлоўнае натхненне, што і дагэтуль невычарпальнай крыніцай струменіць поруч з маладзечанскай вёсачкай, запануе над усімі, хто пройдзе сцежкамі геніяльнага беларускага паэта.

Праграма Свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета − 2016”:

11:00 − прывітальная імпрэза каля памятных камянёў; 

12:00 − літаратурна-музычная імпрэза, у якой прымаюць удзел вядомыя дзеячы культуры і мастацтваў Беларусі: пісьменнікі – Навум Гальпяровіч, Людміла Рублеўская, Людміла Хейдарава, Валярына Кустава, Юля Цімафеева, Андрэй Хадановіч, Зміцер Арцюх, Таццяна Нядбай, Серж Мінскевіч, музыкі – Алесь Камоцкі, Вольга Акуліч, Алеся Сівохіна.

Bagdanovich.by.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце