weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 5° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4078
1 долар 2.0999
100 рас.руб. 3.215
29.07.2016 15:03 ,

Сёння ў Маладзечне змагаюцца з супрацьпраўнымі паводзінамі і п’янствам на чыгунцы

Фота govorim.by.

Супрацоўнікі Маладзечанскага раённага аддзела ўнутраных спраў на транспарце правядуць мерапрыемствы, якія паспрыяюць камфорту і бяспецы пасажыраў.

29 ліпеня правядуць прафілактычную акцыю “Цягнік цвярозасці”.  Мерапрыемства накіраванае на прафілактыку п’янства, а таксама на фарміраванне здаровага ладу жыцця.

 У перыяд ад 29 да 30 ліпеня правядуць спецыяльнае мерапрыемства  “Прыгарадны цягнік”. Падчас яго звернуць увагу на  асабістую і маёмасную бяспеку пасажыраў і работнікаў цягніковых брыгад. У рамках мерапрыемства будуць затрымліваць правапарушальнікаў і тых, хто знаходзіцца ў вышуку.

 Калі вы сталі ахвярай або сведкай злачынства ў цягніку, Маладзечанскі райаддзел транспартнай міліцыі просіць вас паведаміць пра гэта па тэлефонах:  (80176) 77-09-86, 74-24-16 або па тэлефоне 102.

Сяргей ВАСІЛЕЎСКІ, інспектар групы прапаганды Маладзечанскага АУСТ.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце