weather 20° Маладзечна
weather 20° Вілейка
weather 19° Смаргонь
weather 20° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 20° Мядзел
weather 19° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4436
1 долар 2.0884
100 рас.руб. 3.1453
16.12.2016 21:31 ,

Галасуйце: хто стане Асобай года 2016 «Рэгіянальнай газеты»

Фота: ellefunts.com.

Хто сёлета атрымае гэты тытул “Рэгіянальнай газеты”, залежыць ад чытачоў.

Мы прапануем спіс кандыдатаў, якія адзначыліся ў публікацыях “Рэгіянальнай газеты”. Прагаласаваць за свайго абранніка можна ў спецыяльнай форме ніжэй. Галасаванне будзе доўжыцца  да 26 снежня.

Пераможца вызначыцца простай большасцю галасоў.

Што чакае пераможцу

Той, хто атрымае ганаровы тытул, упрыгожыць вокладку аднаго з першых нумароў “РГ” 2017 года, яго запросяць на ўрачыстую сустрэчу з супрацоўнікамі рэдакцыі, дзе атрымае каштоўны прыз.

Асобай года 2015 стаў вілейскі краязнаўца Дзяніс Канецкі, які набраў 32% галасоў.

Асобай года 2014 стаў на той момант вучань 11 класа з Мала­дзечна Уладзімір Грахоўскі, які выратаваў дзіця. Ён двойчы ныраў за хлопчыкам, пакуль аднагодкі стаялі і смяяліся.

Сярод каго мы выбіраем Асобу года

Астравец

Сям’я Сінкевічаў – сям’я, якая выхоўвае дзесяць дзяцей у першым на Астравеччыне доме сямейнага тыпу.

Адам Мальдзіс – Адам Мальдзіс нязменны кандыдат на тытул Асобы года па версіі нашай газеты. Гэта знакаміты чалавек, які і ў 84 гады не стамляецца ад актыўнай жыццёвай пазіцыі. Сёлета ён звярнуў увагу грамадскасці на пагрозу спілоўвання ў Астраўцы старых дубоў.

Ашмяны

Паўэрліфтары з Ашмянаў не спыняюцца здзіўляць поспехамі. Крысціна Шлыковіч, Аліна Чашчына, Альберт Станкевіч сёлета паспяхова выступілі на чэмпіянаце Еўропы. А Аліна нават устанавіла рэкорд. У гэтым годзе на чэмпіянаце свету Аліна Чашчына заняла другое месца.  Альберт  Станкевіч — трэцяе. Аліна ўстанавіла рэкорд свету.

Валожын

Юлія Бондар і Аляксей Піскун пераехалі з Мінска ў Валожынскі раён. Яны паказалі прыклад маладых людзей, якія не імкнуцца ў сталіцу, а шукаюць шчасце ў вёсцы, з якой моладзь уцякае.

Ганна Ражанцова – менеджар праекта “Валожын без бар’ераў”, у межах якога мільён еўра будзе асвоены для ўладкавання інфраструктуры для людзей з інваліднасцю.

Вілейка

Уладзімір Цанунін – паэт, аўтар-выканаўца, які актыўна папулярызуе беларускую паэзію.

Эдуард Мацюшонак – выступіў з прапановай арганізаваць клуб мастакоў для творцаў, якія жывуць у рэгіёне.

Вольга Шляпо – рэалізавала праект, дзякуючы якому ў Вілейцы з’явіўся скейт-парк.

Надзея і Аляксей Шарманавы – зладзілі незвычайнае вянчанне з вянком з палявых кветак і ў вышыванках.

Міхаіл Кулеш – адкрыў сваю першую фотавыставу.

Маладзечна

Лідзія Князева – атрымала званне ганаровага грамадзяніна Маладзечна, нязменны кіраўнік клуба “Пошук”, які працуе на базе сярэдняй школы №5. Яе намаганнямі  вернутыя імёны шматлікіх вязняў канцлагера “Шталаг 342”.

Васіль Лябецкі – 66-гадовы аматар бегу, які перамог у конкурсе “Натхняй сваёй гісторыяй здароўя”.

Воля Трубач – аўтар краязнаўча-публіцыстычных артыкулаў, арганізатар майстар-класаў па беларускіх танцах.

Надзея Бука – мастачка з Маладзечна дэбютавала ў афармленні вокладкі кнігі Мікіты Найдзёна­ва “Развітанцы”.

Таццяна Атрошанка арганізавала аўтарскі творчы вечар.

Арганізатары рацыі “Без тармазоў” – з дапамогай рацыі сёлета знайшлі дзіця, якое збегла з дому.

Вячаслаў Курбака зрабіў беларускую агучку для хакейнага сімулятара НХЛ 09.

Юлія Мароз зладзіла імпрэзы “Жывая бібліятэка”, дзе замест кніг былі людзі.

Мікола Аўчыннікаў арганізаваў выставу і юбілейную вечарыну.

Настасся Сарока – другая віцэ-міс конкурсу “Міс Беларусь-2016”

Марына Валасковіч – арганізавала моладзевы фестываль “Час жыць”.

Уладзімір Садоўскі – малады пісьменнік выдаў першы беларускі зомбі-хорар пра Міхала Клеафаса Агінскага.

Алена Белавус – арганізавала конны паход для жанчын на палачанскіх конях.

Марыя Бельская – маці траіх дзяцей выдала кнігу “Таямніца”.

Данік Савеня – невідушчы хлопчык, які надзвычай таленавіта спявае. Сёлета выйшаў дакументальны фільм пра яго, а таксама фотаэкспазіцыя.

Мядзел

Аляксандр Быкаў – марафонец і паэт з Мядзела.

Мікалай Плавінскі – краязнаўца, які займаецца раскопкамі на Мядзельшчыне.

Смаргонь

Уладзімір Някляеў – паэт выдаў зборнік “Толькі вершы” і адзначыў 70-годдзе.

Вольга Гайманава – курсавы афіцэр першага курса для будучых жанчын-афіцэраў.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце