weather 23° Маладзечна
weather 23° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 23° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 23° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
01.01.2017 17:09 ,

Місія 2017: дачакацца Лізу і рассмяшыць Несмяяну (Фотарэпартаж)

Навагодняя ноч на плошчы.

Фотарэпартаж пра тое, як маладзечанцы сустракалі Новы 2017 год.

Каля гадзіны ночы на Цэнтральнай плошчы горада было амаль бязлюдна. 

Але паступова на гукі навагодніх песень, якія даносіліся з дынамікаў на плошчы, сталі збірацца сем’і з малымі дзеткамі, шумныя кампаніі падлеткаў, пары ва ўзросце.

І ў гадзіну ночы спявак Павел Данілаў выйшаў на сцэну і першым павіншаваў маладзечанцаў з Новым годам.

І вось тут адбылася першая таямніца Новага года. 

Непадалёк ад плошчы з’явіліся вялізныя літары са снегу: «ЛІЗА». 

Чаму Ліза? Чаму не Снягурачка? Чаму не з Новым годам?

Адказаў на гэта пытанне хлопец Віктар, які сачыў за тым, каб літары не разбурылі.

– Шкада, што так мала снега. Так бы было слова Лізавета, – расказаў Віктар.

Ён спецыяльна прыйшоў на плошчу загадзя, каб зрабіць сюрпрыз дзяўчыне.

– Яна не мая дзяўчына, проста дзяўчынка, якая мне падабаецца. Захацелася зрабіць ёй прыемнае. Але вось ці прыйдзе яна, я не ведаю. 

А ў гэты час на сцэну выйшлі артысты Палаца культуры, каб рассмяшыць царэўну Несмяяну.

Забаўляльная праграма з песнямі, жартамі і конкурсамі для тых, хто не пажадаў сустракаць Новы год перад тэлевізарам, праходзіла весела, шумна.

Трэба сказць, што перад уваходам на плошчу дзяжурылі ахоўнікі парадку, так што ў месцы святкавання не было шанцу ні ў пятардаў, ні ў іншых забароненых рэчаў.

Маладзечанцы танцавалі і віншавалі адзін аднаго са святам. 

Васьмігадовы Саша, што прыйшоў на свята разам з бацькам Яўгенам, павіншаваў усіх гараджан са Святам і пажадаў верыць у цуды.

Калі я ўжо ішла дамоў, заўважыла, што Віктар па-ранейшаму чакаў Лізавету, а са сцэны артысты ўсё спрабавалі рассмяшыць Несмяяяну.

Паважаныя чытачы, калі вам вядома, ці прыйшла дзяўчынка, і ці рассмяшылі царэўну, раскажыце пра гэта ў каментарах.

Цікава ж…

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце