03.01.2017 10:05
,
У другі дзень новага года на Вілейшчыне адбылося шэсць аварый

Фота: tvc.ru.
У святочныя дні рэзка ўзрасла колькасць дарожна-транспартных здарэнняў у Вілейскім раёне, расказала намеснік начальніка Вілейскага РАУС Кацярына Млечка.
Так, за 2 студзеня на дарогах Вілейшчыны адбылося 6 здарэнняў. Па словах Кацярыны Млечкі, асноўная іх прычына – неспрыяльнае надвор’е.
Адзін кіроўца, які з’ехаў учора днём у кювет недалёка ад вёскі Вязынь, быў ў нецвярозым стане.
Ва ўсіх здарэннях ахвяр няма.
Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!



