weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather -3° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather -3° Валожын
weather -3° Мядзел
weather -3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4349
1 долар 2.1455
100 рас.руб. 3.261
03.01.2017 12:06 ,

У Саўміне распавялі, які курс долара чакаць беларусам у бліжэйшыя тры гады

Ілюстрацыйнае фота.

Савет міністраў пастановай ад 28 снежня 2016 г. №1094 зацвердзіў сярэднетэрміновую фінансавую праграму рэспубліканскага бюджэту на 2017-2019 гады, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Згодна з дакументам, тэмп росту ВУП у 2017 годзе устаноўлены ў памеры 100,2%, у 2018 годзе – 101,4%, у 2019 годзе – 102,2%.

Памер стаўкі рэфінансавання на канец 2017 года запланаваны на ўзроўні 16%, на канец 2018 года – 13%, на канец 2019 года – 10%.

Курс долара ЗША чакаецца ў памеры 2,2114 рубля па выніках 2017 года, 2,2267 рубля – па выніках 2018 года, 2,2452 рубля – па выніках 2019 года.

Цана на нафту маркі Urals прагназуецца на ўзроўні 35 долараў за барэль у 2017 годзе, 42 долара – у 2018 годзе, 50 долараў – у 2019 годзе.

«Наша Ніва» паводле .

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце