weather 8° Маладзечна
weather 8° Вілейка
weather 7° Смаргонь
weather 8° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 8° Мядзел
weather 7° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
04.01.2017 15:58 ,

Наступствы Новага года тут выганяюць потам

У "Тытане" наступствы Новага года выганяюць выключна потам.

– У нас з сябрамі ёсць традыцыя, – пачынае размову трэнер і адміністратар фітнес-клуба “Тытан” Віталь Салаўёў, – кожны год 31 снежня мы з сябрамі ходзім у трэнажорную залу.

Напярэдадні Новага года трэнеры фітнес-клуба “Тытан” Віталь Салаўёў, Настасся Міхнавец, Караліна Лобач і Алег Чвайкоўскі даюць парады, як Новы год пачаць з карысцю, навагодні стол зрабіць смачным, але не каларыйным, і дзе ўзяць сілы, каб першы дзень новага года пачаць з чыстага ліста.

Віталь Салаўёў: мы адкрываем залу 1 студзеня і займаемся, займаемся

Калі ёсць у фітнес-клубе сапраўдныя фанаты здаровага ладу жыцця, дык адзін з самых апантаных, бясспрэчна, Віталь Салаўёў.

Ён лічыць, што навагоднія святы яшчэ не нагода прапускаць трэніроўкі.

– Зала будзе працаваць 31 снежня, таму запрашаю ўсіх завяршыць год ударнай трэніроўкай на ўсе групы мышцаў. Год таму мы збіраліся з калегамі, адкрывалі залу 1 студзеня і право­дзілі першую трэніроў­ку.

Што тычыцца наведнікаў, то Віталь лічыць, што першыя падцягнуцца ў залу 2 сту­дзеня.

– Тыя, хто сочыць за фігурай, нават на Новы год не дазваляюць сабе расслабіцца. Таму, калі вы адносіце сябе да іх ліку, калі ласка, у спартыўную залу.

Першую трэніроўку прапаную пачаць з кардыянагрузак: пабегаць на бегавой дарожцы, пакруціць педалі на велатрэнажоры.

Трэба, каб з арганізма выйшла ўсё з’едзенае аліўе і ўсё выпітае шампанскае.

Наведнік “Тытана” Іван таксама згодны з гэтым:

– Канешне, 2 студзеня прыйду ў залу. Бо толькі потам можна хутка выгнаць наступствы святаў.

Настасся і Караліна: маянэз – атрута, лепш налягайце на мандарыны

Дзяўчаты-трэнеры, вядома, заклапочаныя тым, як прыгатаваць святочны стол з карысцю для сябе і смачна для ўсёй сям’і.

– Мне, напрыклад, нават і не хочацца есці нешта тлустае,– кажа Караліна, – у  Новы год я лепш з’ем кавалачак торціка, які потым адпрацую ў зале.

– Наш стол таксама складаецца з карысных салатаў з гародніны, з мяса, але тушанага ці запечанага ў духоўцы, – кажа Настасся Міхнавец.

У адным дзяўчаты згодныя адна з адной, што маянэзу на іх святочным стале не месца.

– Я ўпэўненая, што абсалютна ў любым салаце, – кажа Настасся, – маянэз можна замяніць на абястлушчаны ёгурт. Смак застаецца такім жа, а ні фігуры, ні здароўю шкоды не нанясе.

Што раяць дзяўчаты тым, хто не можа адмовіць сабе ў свяце жывата? Адмаўляць!

– Задавальненне на хвіліну, а пакуты сумлення і пакуты ў зале надоўга.

Алег Чвайкоўскі: без трэнера ў новым годзе не абысціся ніяк

Звычайны працоўны дзень у зале правядзе і трэнер Алег Чвайкоўскі.

– Я з задавальненнем бы ў лазню схадзіў. Без розніцы, як апошні дзень года праводзіць, абы з карысцю для здароўя.

Алег усім чытачам “Рэгіянальнай газеты” раіць не расслабляцца да Старога Новага года, а брацца за здароўе ўжо з панядзелка, 2 студзеня.

– Калі прыйдзеце ў “Тытан”, то адзін на адзін са сваім здароўем і фігурай дакладна не застаняцеся. У нас багаты выбар трэнераў, таму я раю вызначыцца з тым, якой мэты вы хочаце дасягнуць і расказаць пра гэта нашаму адміністратару, а патрэбнага трэнера ён параіць.

 Руслан Дунец: фінішуй са мной, малышка

Калі вам трэба падбадзёрванне і добры настрой на год наперад, звярніцеся да гаспадара фітнес-клуба “Тытан” Руслана Дунца.

– 31 снежня трэніроў­ка павінна адрознівацца толькі надзвычай добрым настроем і прадчуваннем нечага чароўнага, а таксама думкамі пра перспектыву трэніровак на ўвесь 2017 год.

– Руслан, тады парада ад суперспе­цыяліста: якой трэніроўкай пачынаецца раніца 1 студзеня?

– Я сябе суперспецыялістам не лічу, – смяецца Руслан. – Але на ваша пытанне можна адказаць і ўсур’ёз, і жартам.

Калі сур’ёзна, на першай трэніроўцы новага года звярніце ўвагу на самую слабую групу мышцаў і пачніце з яе.

А калі жартаваць, то хай першае практыкаванне будзе называцца: “Фінішуй са мной, малышка”.

– Расшыфруеце?

– Не, тут паказваць трэба.

P.S. Ад свайго імя, “зоркі з трэнажоркі”, дадам, што ў “Тытане” заўсёды сустракаюць і чакаюць сваіх наведнікаў і не пакідаюць іх з трэнажорам адзін на адзін. Не сварацца, калі раптам з нейкіх прычын вы прапусціце заняткі, але на наступны раз дадуць нагрузку ў разы большую. Тут, акрамя заняткаў, ладзяць святы і конкурсы. Тут ганарацца вашымі поспехамі.

Мы не развітваемся з “Тытанам”, а працягваем наша сяброўства, а гэта значыць, што ў наступным годзе вас, паважаныя чытачы, чакае новая сустрэча з трэнерамі. І, паверце, вы такога яшчэ не бачылі. 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце