weather 0° Маладзечна
weather 0° Вілейка
weather 13° Смаргонь
weather 0° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 0° Мядзел
weather 13° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4458
1 долар 2.1112
100 рас.руб. 3.2211
04.01.2017 16:26 ,

У Нарачы выпала найбольш снегу

Фота: stihi.ru.

Больш за ўсё снегу ў Беларусі выпала за мінулыя суткі ў Нарачы.

Пра гэта карэспандэнту паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі Мінпрыроды Святлана Рыбакова.

«Прырост снежнага покрыва за мінулыя суткі склаў ад 1 да 6 сантыметраў, у Нарачы – каля 8. Вышыня снежнага покрыва на раніцу 4 студзеня складае па краіне ад 2 да 14 сантыметраў. У Нарачы – 13 смантыметраў. 

Сіноптык адзначыла, што на працягу сённяшняга дня снег будзе ісці, чакаецца ён і заўтра. «Сёння ў многіх раёнах Беларусі будзе ісці моцны снег, а ўжо ноччу моцны снег чакаецца толькі ў асобных раёнах. Заўтра на большай частцы краіны будзе ісці кароткачасовы снег і пачнецца пахаладанне. На бліжэйшыя 5-7 дзён ўсталюецца зімовы характар ​​надвор’я. Але ўжо да сярэдзіны наступнага тыдня маразы аслабеюць «, – падкрэсліла яна.

Цыклон Axel прынёс у Беларусь складаныя ўмовы надвор’я: снег, на большай частцы тэрыторыі моцны, мяцеліца. Па паўднёва-заходняй палове прагназуюць узмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў у секунду. Да канца тыдня чакаецца рэзкае пахаладанне да мінус 27 градусаў.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце