weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
05.01.2017 10:33 ,

Ад 1 студзеня кіроўцы павінны карыстацца новымі аптэчкамі

Фота: з сайта mashinapro.ru.

Міністэрства аховы здароўя аптымізавала пералік аптэчак першай дапамогі, іх склад, а таксама парадак іх камплектацыі. 

У прыватнасці, склад аптэчкі першай дапамогі, якая павінна знахо­дзіцца ў транспартных сродках, быў скарочаны па колькасці лекавых сродкаў. 

Зніклі валідол, гліцэрын, аспірын, парацэтамол, цытрамон і іншыя лекі, паколькі ў аўтамабілі немагчыма забяспечыць захоўванне гэтых прэпаратаў у належных умовах.

У аптэчцы новага ўзору пазначаны тып жгута, якім спыняюць крывацёк,  памер стэрыльных сурвэтак і нажніц, а таксама павялічылася колькасць перавязачнага матэрыялу.

Аўтааптэчкі па новых патрабаваннях сфарміраваны з улікам аказання першай дапамогі пры траўмах, таму ў іх павялічана колькасць перавязачных сродкаў. Гэта дазволіць больш якасна аказаць першую дапамогу ў экстранных сітуацыях на дарогах, напрыклад, хутка правесці перавязку, спыніць крывацёк і давезці чалавека да бліжэйшай установы аховы здароўя.

 За адсутнасць аўтааптэчкі прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры да 1 базавай велічыні.

 

Інфаграфіка Наталлі Тур

Інфаграфіка Наталлі Тур

Пералік сродкаў, якія ўваходзяць у аўтааптэчку новага ўзору:

У любой аўтамабільнай аптэчцы павінны быць:

Раствор амонію 10% – 1 мл №10 (фл. 10 мл, 40 мл).

Ёду спіртавы раствор 5% – 10 мл (40 мл) або 1 мл  №10, адна ўпакоўка.

Бінт медыцынскі стэрыльны 5 м х 10 см, адна ўпакоўка.

Бінты медыцынскія нестэрыльныя 5 м х 10 см. Дзве ўпакоўкі

Бінт медыцынскі нестэрыльны 5 м х 5 см, таксама дзве ўпакоўкі.

Бінт медыцынскі эластычны трубчасты нестэрыльны №1, 3, 6.

Вата гіграскапічная стэрыльная 50 г.

Жгут кроваспыняльны Эсмарха.

Лейкапластыр бактэрыцыдны: 2,5 х 7,2 см – 3 ўпакоўкі і 4 х 10 см або 6 х 10 см – 1 ўпакоўка.

Лейкапластыр шпулечны 1 × 500 см або 2 × 500 см, адна ўпакоўка.

Нажніцы тупаканцовыя 14 см (1 упакоўка).

Пальчаткі латэксныя назіральныя нестэрыльныя (стэрыльныя) №8 (L), адна пара.

 Партатыўны гіпатэрмічны (ахаладжальны) пакет, адна ўпакоўка.

 Сурвэткі стэрыльныя 16х14 (45х29) см, 4 упакоўкі.

 Інструкцыя па ўжыванні укладанняў, якую можна купіць у любой аптэцы.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце