weather 24° Маладзечна
weather 24° Вілейка
weather 24° Смаргонь
weather 24° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 24° Мядзел
weather 24° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
05.01.2017 08:56 ,

Холадна? Цягам дня яшчэ больш пахаладае

Фота: liveinternet.ru.

Дыскамфорту дадасць моцны парывісты вецер.

Сёння, 5 студзеня, чакаецца рэзкае пахаладанне, паведамляе Гідрамет.

На большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, у асобных раёнах мяцеліца, па паўднёвым усходзе слабы галалёд. На дарогах слізка. Вецер паўночны моцны парывісты.

Тэмпература паветра ад -8 да -16, па паўднёвым усходзе ад -1 да -7.

У наступныя дні стане яшчэ халадней. У пятніцу ў краіны пачне паступаць халоднае арктычнае надвор’е.

– Самыя халодныя дні ў нас чакаюцца на святы 7 і 8 студзеня. У суботу ноччу будзе ад -16 да -23, пры праясненнях ад -24 да -27. У нядзелю яшчэ на некалькі градусаў халадней, ноччу чакаецца ад -18 да -25, пры праясненнях да -28. Пры гэтым чакаецца яшчэ і паўночны вецер, які істотна ўзмоцніць уплыў маразоў, – адзначыў учора на брыфінгу Дзмітры Рабаў.

Сіноптык растлумачыў, што калі тэмпература будзе -25, то паўночны вецер дабавіць яшчэ градусаў 7-8.

– Тэмпература камфортнасці будзе значна ніжэйшай, таму сітуацыя чакаецца складанай, асабліва ў святочныя дні. Таксама ў бліжэйшы час нас чакаюць рэзкія перапады атмасфернага ціску і тэмпературы, што будзе ўплываць на самаадчуванне метэазалежных людзей, – расказаў ён.

Паводле «Нашай Нівы».

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце