weather 0° Маладзечна
weather 0° Вілейка
weather 13° Смаргонь
weather 0° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 0° Мядзел
weather 13° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4458
1 долар 2.1112
100 рас.руб. 3.2211
05.01.2017 09:41 ,

Простыя правілы, якія дапамогуць перажыць мароз

Калі дзіця добра апранутае, мароз не страшны.

Асаблівую ўвагу ў мароз трэба надаваць дзецям. Ім не варта выходзіць на мароз без рукавіц, шапкі і шаліка. Лепшы варыянт – рукавіцы з вільгаценепрымальнай і шчыльнай тканіны, з мехам унутры. Шчокі і падбародак малых варта абараніць шалікам. У ветранае халоднае надвор'е перад выхадам на вуліцу адкрытыя ўчасткі цела лепш змазаць адмысловым крэмам.

Рэкамендуецца насіць свабоднае адзенне і абутак: гэта спрыяе нармальнай цыркуляцыі крыві. Вопратка абавязкова павінна быць непрамакальнай. У боты трэба пакласці цёплыя вусцілкі, а замест баваўняных шкарпэтак надзець ваўняныя – яны ўбіраюць вільгаць.

– Як толькі вы адчулі пераахаладжэнне або замярзанне канцавін, неабходна як мага хутчэй зайсці ў любое цёплае месца – краму, кафэ, пад’езд, – сказала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Людміла Жылевіч.

Медыкі не рэкамендуюць насіць на марозе металічныя ўпрыгажэнні, каб пазбегнуць халадавых траўмаў.

Абмаражэнне нярэдка падступае непрыкметна, без болю, таму неабходна часцей правяраць адчувальнасць скуры твару, пастаянна варушыць пальцамі рук і ног. Пры моцным ветры лепш атуліць твар шалікам. Пажадана больш рухацца. Абмаражэнню часцей за ўсё падвяргаюцца пальцы ног і рук, нос і вушы.

Не варта курыць, бо курэнне памяншае перыферыйную цыркуляцыю крыві, што робіць канцавіны больш уразлівымі да абмаражэння. Абмаражэнню спрыяюць і вільготнасць паветра, паслабленне здароўя хворага, алкагольнае ап’яненне. Верагоднасць абмаражэння на ветры значна вышэйшая.

Паводле «Нашай Нівы».

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце