05.01.2017 09:53
,
Тры мікрааўтобусы трапілі ў аварыю на дарозе Мінск – Маладзечна

Фота: ДАІ УУС Мінскага райвыканкама.
Тры мікрааўтобусы патрапілі ў аварыю на дарозе Мінск-Маладзечна, паведаміла БелТА старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ УУС Мінскага райвыканкама Кацярына Сільчанка.
ДТЗ адбылося 4 студзеня на 35-м км аўтадарогі Мінск – Маладзечна. Кіроўца мікрааўтобуса «Мэрсэдэс» рухаўся з боку Маладзечна.
–Няправільна выбраў хуткасць, не ўлічыў умоў надвор’я і ў выніку дапусціў занос транспартнага сродку, страціў кіраванне, выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з сустрэчным аўтамабілем «Фольксваген Мультыван», – сказала Кацярына Сільчанка.
У выніку сутыкнення ў аўтамабіля «Фольксваген Мультыван» сарвала прычэп, які затым сутыкнуўся з аўтамабілем «Фольксваген Транспарцёр». У выніку ДТЗ транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні. Пацярпелых няма.
Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам быць вельмі ўважлівымі, выконваць дыстанцыю і хуткасны рэжым.
Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!



