weather 20° Маладзечна
weather 20° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 20° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 20° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.2898
1 долар 1.9706
100 рас.руб. 3.1632
06.01.2017 14:40 ,

Федэрацыя футбола: у Маладзечне прысутнічае нежаданне развіваць футбол

Фота: з сайта Gp.by.

Першы намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Сафар’ян напрыканцы года зладзіў брыфінг, на якім адказваў не на пытанні журналістаў, а на пытанні балельшчыкаў і ўсіх тых, хто неабыякавы да футбола.

У ліку іншых пытанняў, паступіла і пытанне з Маладзечна:

– Ці дапаможа федэрацыя заявіць Маладзечна ў першую лігу?

– Развіццё футбола ў рэгіёнах перш за ўсё адбываецца там, дзе ёсць зацікаўленасць мясцовых уладаў.

У Маладзечне прысутнічае толькі нежаданне развіваць футбол.

І АБФФ ніяк не можа на гэта паўплываць. Мы ўжо дапамагалі гэтаму раёну, але сродкі выдаткоўваюцца нерацыянальна. Выдзелілі сінтэтыку апошняга пакалення, яе паклалі ў Чысці. Але для заняткаў дзяцей туды не во­зяць. Калі будзе жаданне ўладаў – Сяргей Мікалаевіч (Румас – заўвага “РГ”) з імі пагутарыць. Але падстаў для гэтага няма.

Мікалай Шрымф: у нас няма такой хустачкі, каб ёй махнуў і ўсё адразу было

– Сяргей Сафар’ян не ведае, як ідуць справы ў маладзечанскім футболе, – кажа намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама Мікалай Шрымф. – Такая схема, калі варагі з’яз­джаюцца з усяго свету туды, дзе запахла грашыма, нам не падыхо­дзіць. У Маладзечне даўно выбудаваная ўся інфраструктура.

Мікалай Уладзіміравіч патлумачыў, што ў горадзе паспяхова працуе і развіваецца дзіцячая футбольная школа.

– Маладзечанская ДЮСШ гадуе добрыя кадры. У нас ёсць свая каманда, якая паспяхова выступала і будзе выступаць і сёлета ў другой лізе. Гульцы з гэтай каманды бачныя не толькі маладзечанцам, але і ўсёй рэспубліцы. Прозвішчы мала­дзечанцаў гучаць і ў нацыянальнай зборнай, і ў камандах, якія гуляюць у вышэйшых дывізіёнах.

Што датычыцца фразы намесніка старшыні федэрацыі футбола наконт таго, што стадыён у Чысці не выкарыстоў­ваецца, Мікалай Шрымф адказаў:

– Ну, гэта проста смешна! Чысць ад Маладзечна знаходзіцца ў 20 кіламетрах. Хіба гэта адлегласць, каб не ез­дзіць туды? Мы прымалі ўзважанае рашэнне, калі вырашылі класці штучнае поле ў Чысці. Там зручны пад’езд, пракладзеныя камунікацыі, абсталяваныя распранальні і прыбіральні. Поле трэніровачнае, не для гульняў. Таму я лічу, што прасцей там зрабіць філіял ДЮСШ, дзе стане працаваць адзін трэнер, які будзе трэніраваць дзяцей, чым гаварыць пра тое, як перанесці штучнае поле ў Маладзечна. На жаль, у нас няма хусцінкі, якой дастаткова махнуць і ўсё з’явіцца, але ў нашых планах зрабіць там штучнае асвятленне.

Калі гаварыць пра планы на 2017 год, Мікалай Шрымф прызнаўся, што ў дадзены момант ідзе праца з бюджэтам.

– Калі будзе вядома, што ў нас будзе з фінансаваннем, мы запросім зацікаўленых у развіцці футбола ў Маладзечне, тых жа трэнераў, каб пагутарыць пра тое, як будзем працаваць у 2017 годзе. Але я мяркую, што працаваць будзем гэтак жа, як і ў сезоне 2016.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце