weather 10° Маладзечна
weather 10° Вілейка
weather 14° Смаргонь
weather 10° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 10° Мядзел
weather 14° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4663
1 долар 2.1261
100 рас.руб. 3.2227
06.01.2017 13:07 ,

У футбольнага клуба “Смаргонь” з’явіўся юбілейны лагатып. І з якіх варыянтаў яго выбіралі (Фота)

На конкурс падалі дзевяць варыянтаў.

Выбралі юбілейны лагатып футбольнага клуба “Смаргонь” на наступны сезон.

На конкурс падалі дзевяць варыянтаў ад васьмі аўтараў. Яны былі са Смаргоні, Мінска, Ашмянаў, Масквы, Кіева.

Дасланыя варыянты. Фота забяспечана Уладзімірам Амбрасевічам.

Дасланыя варыянты. Фота забяспечана Уладзімірам Амбрасевічам.

– Па выніках галасавання на афіцыйнай старонцы ФК “Смаргонь” Укантакце выбралі тры лагатыпы, – расказаў прэс-аташэ “Смаргоні” Уладзімір Амбрасевіч. – Але пры вызначэнні лепшага, кіраўніцтва клуба больш увагі надавала арыгінальнасці. У выніку яно прыняло рашэнне абраць лагатып, аўтарам якога з’яўляецца Аляксандр Жукаў з Масквы. Спадзяёмся што ў асобе Аляксандра мы набылі яшчэ аднаго заўзятара з Расіі. Рады, што з дапамогай розных конкурсаў і мерапрыемстваў у сацсетках пра нас становіцца вядома за межамі роднай Беларусі.

Так выглядае юбілейны лагатып футбольнага клуба “Смаргонь” на наступны сезон.  Фота забяспечана Уладзімірам Амбрасевічам.

Так выглядае юбілейны лагатып футбольнага клуба “Смаргонь” на наступны сезон. Фота забяспечана Уладзімірам Амбрасевічам.

Аляксандру вышлюць памятныя прызы ад ФК “Смаргонь”.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце