weather 10° Маладзечна
weather 10° Вілейка
weather 14° Смаргонь
weather 10° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 10° Мядзел
weather 14° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4458
1 долар 2.1112
100 рас.руб. 3.2211
07.01.2017 15:45 ,

Сіноптыкі абвясцілі высокі ўзровень небяспекі і на 8 студзеня

Лепшы спосаб не змерзнуць – застацца дома.

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены з-за моцных маразоў. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым усходзе краіны пройдзе снег, у асобных раёнах магчыма мяцеліца. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночны слабы да ўмеранага, у паўднёва-ўсходніх раёнах парывісты.Тэмпература паветра ўначы ад -22 да -27, у асобных раёнах чакаецца ад -28 да  -32, па паўднёвым усходзе ад -18 да -21, днём ад -12 да -19, па поўначы ад -20 да -24.

У сувязі з гэтым сіноптыкі аб’яўляюць аранжавы ўзровень небяспекі. Анамальна нізкія тэмпературы ўжо сталі прычынай аварый. Так з-за прарыву трубы ў ноч на 7 студзеня без цяпла і гарачай вады заставаліся жыхары ў Маладзечанскім і Пухавіцкім раёне.

Дарэчы, у аграгарадку Друі Браслаўскага раёна раніцай 7 студзеня тэрмометр паказаў -30. Фота размясціў у сваім фэйсбуку настаяцель мясцовага касцёла Сяргей Сурыновіч. Сіноптыкі паведамілі, што самы маленькі мінус быў зафіксаваны па поўдні і паўднёвым захадзе Краіны: у Гомельскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцях тэмпература складала -21. У Мінску было -25.

Медыкі і ратавальнікі заклікаюць грамадзян быць пільнымі і выконваць правілы знаходжання на марозе. Па прагнозах сіноптыкаў, маразы пойдуць на спад на наступным тыдні. Пакуль жа сярэднясутачная тэмпература на 10-17 градусаў ніжэй за кліматычную норму.

Паводле tut.by.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце