weather 10° Маладзечна
weather 10° Вілейка
weather 14° Смаргонь
weather 10° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 10° Мядзел
weather 14° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4458
1 долар 2.1112
100 рас.руб. 3.2211
08.01.2017 19:34 ,

Чым больш разнастайным будзе птушыны пачастунак, тым больш відаў птушак можа прыляцець у вашу “сталоўку»

Фота: fotokto.ru.

Снегапады і маразы – сапраўднае выпрабаванне для птушак. Знайсці корм пад снегам – няпростая задача, да таго ж зімой трэба больш энергіі на абаграванне, а значыць і ежы, нагадвае “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

Найлепшы корм для вераб’інападобных – чорныя семачкі, якія не павінны быць смажанымі і не павінны быць салёнымі. Можна зрабіць сумесь – семачкі сланечніка, проса і авёс.

Сініцы і дзятлы будуць рады свежаму салу, якое таксама не трэба саліць. Сала можна нанізаць на цвічкі па краях кармушкі, падвесіць ў сетцы, прывязаць да галінкі на дрэве.

Вераб’і, зелянушкі, попаўзні, чыжы ацэняць арахіс, які зноў жа не павінен быць смажаным ці салёным.

Чым больш разнастайным будзе птушыны пачастунак, тым больш відаў птушак можа прыляцець у вашу “сталоўку”.

Вы таксама можаце паўдзельнічаць у акцыі “Птушкі ля кармушкі” 14 і 15 студзеня. Трэба палічыць віды і колькасць птушак на кармушцы і адправіць дадзеныя ў АПБ.

Паводле «Нашай Нівы».

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце