Нацбанк знішчыў амаль 60% старых рублёў, якія ўдалося сабраць

Фота: Дзмітрыя Брушко.
Недэнамінаваныя купюры знішчаюць у Цэнтральным сховішчы Нацыянальнага банка. Спецыяльны апарат здрабняе банкноты, ператвараючы іх у дробную стружку. Паводле падлікаў Нацбанку, апошнія 15 гадоў у «на руках» знаходзілася каля 600 мільёнаў старых купюр.
Улічваючы моц апарата – паўтоны грошай за дзве гадзіны працы – для таго, каб утылізаваць усе купюры, якія знаходзіліся ў абароце, спатрэбіцца 2400 гадзін бесперапыннай працы.
Паводле дадзеных на канец снежня, з абарачэння выведзена каля 96% ад сумы або 58% ад колькасці банкнот старога ўзору. Купюры буйнога наміналу канфіскаваныя практычна цалкам, купюры ў 5000, 10 000 і 20 000 рублёў – на 72%. Менш за ўсё сабрана дробных купюр (100, 500 і 1000 рублёў) – крыху больш за 30%. Гэта звязана перш за ўсё з тым, што “дробязь” пакідалі ў гандлі для размену.
– Вопыт папярэдніх гадоў па канфіскацыі банкнот дробных наміналаў і аналіз сусветнай практыкі паказвае, што ў касы цэнтральных банкаў вяртаецца толькі палова такіх банкнот, – адзначае рэгулятар.
Нагадаем, што яшчэ тры гады (па 31 снежня 2019 года) купюры ўзору 2000 года без усялякіх камісій можна будзе абмяняць у Нацбанку і іншых банках на банкноты без лішніх нулёў. З 1 студзеня 2020 па 31 снежня 2021 гады старыя грошы можна будзе абмяняць толькі ў Нацбанку.
Паводле tut.by.



