weather 24° Маладзечна
weather 24° Вілейка
weather 24° Смаргонь
weather 24° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 24° Мядзел
weather 24° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
08.01.2017 20:01 ,

Шампанскае – моцны напой, а сідар – для нас у самы раз: у Вілейцы зладзілі навагодні баль для тых, каму за…

Фота: bankoboev.ru.

Танцы, гульні, спевы, Дзед Мароз са Снягурачкай і карнавальныя касцюмы...  Так у Доме культуры прайшло свята “З надыходзячым годам Пеўня”.

Не, гэта быў не навагодні ранішнік для дзяцей. Упершыню ў Вілейцы зладзілі навагодні карнавал для тых, каму за…

Па словах Жанны Барткевіч, кіраўніка клуба “Ветэран” пры Доме культуры, арганізаваць такое свята прапанавалі супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання. Тут таксама ёсць клуб для сталых людзей пад назвай “Залаты ўзрост”. Далучыўся і Савет ветэранаў на чале з Ганнай Шэпелевай.

Сумеснымі сіламі трох вілейскіх арганізацый у горадзе 28 зладзілі навагодні баль. На свята маглі трапіць усе, хто пажадае.

Галоўная ўмова – наяўнасць карнавальнага касцюма, маскі або нейкага святочнага вобраза. Уваход на баль быў вольным для ўсіх.

Супрацоўнікі Дома культуры выконвалі ролі галоўных святочных персанажаў – Дзеда Мароза, Снягурачкі, Пеўня. Рэжысёрам стала Алена Холадава, яна ж была і вядучай. А музычнае афармленне забяспечылі Сяргей Рудніцкі, нязменны музыкант усіх мерапрыемстваў клуба “Ветэран”, і артысты Дома культуры.

У горадзе мерапрыемства шырока анансавалі, таму наведнікаў было шмат. Людзі прыходзілі ў касцюмах Навагодняй Ёлкі, Цыганак, Каўбояў.

Асабліва арганізатарам свята запомнілася жанчына ў масцы і парыку часоў Людовіка Чатырнаццатага.

На свяце былі не толькі сябры клубаў “Ветэран” і “Залаты ўзрост”, але і іншыя гараджане. Хтосьці актыўна ўдзельнічаў ва ўсіх конкурсах, а нехта проста быў гледачом. Усё ж першы раз такое свята ў горадзе праводзілі, падзялілася Жанна Барткевіч.

Кожны, хто танцаваў, спяваў, удзельнічаў у конкурсах, атрымаў у падарунак бутэльку сідару.

–  Шампанскае для нас – моцны напой, а вось сідар  – у самы раз, – лічыць Жанна Барткевіч.

Па яе словах, падарункам удзельнікі радаваліся, быццам дзеці.

Падчас балю быў фуршэт з мандарынамі, цукеркамі, печывам.

Па яе словах, на наступны год таксама плануюць праводзіць баль. Магчыма, у зале паставяць столікі і зробяць платны ўваход.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце