weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 6° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 5° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 6° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.439
1 долар 2.1574
100 рас.руб. 3.2566
09.01.2017 13:46 ,

Абітурыенты змогуць здаваць чатыры ЦТ, сертыфікаты будуць сапраўдныя два гады

Фота: NewsBel.by.

Указ аб гэтым падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Сярод навінак указа:

1. Магчымасць здаць цэнтралізаванае тэсціраванне па чатырох вучэбных прадметах.

2. Тэрмін дзеяння сертыфікатаў пашыраны да двух гадоў.

3. Арганізацыя да трох рэзервовых дзён ЦТ.

4. Льготы для вучняў профільных класаў педагагічнага накірунку. Калі яны паступаюць на педагагічныя спецыяльнасці ў ВНУ, іх залічаюць на дзённую бюджэтную форму навучання па выніках субяседавання. Атрымаўшы дыплом, выпускнікам прыйдзецца адпрацаваць па размеркаванні не менш за пяць гадоў.

5. Створаны роўныя ўмовы конкурсу пры паступленні на спецыяльнасці сяльгаспрофілю. Для тых, хто паступае ў ВНУ ўсіх профіляў на скарочаны тэрмін, прадугледжана два ўступныя выпрабаванні па дысцыплінах вучэбнага плана сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якія вызначыць прыёмная камісія.

Указ удакладняе асобныя працэдурныя і тэхнічныя пытанні прыёмнай кампаніі.

Нагадаем, упершыню пра тое, што абітурыенты могуць здаваць ЦТ па чатырох прадметах замест трох Мінадукацыі паведаміла яшчэ ў канцы 2015 года. Ведамства абяцала, што гэта не зробіць больш цяжкім жыццё абітурыентаў, бо чацвёрты тэст будзе неабавязковым. Залічаць у вузы будуць па трох ЦТ, сярод якіх абавязковы тэст па рускай альбо беларускай мовах.

– Гэта дае магчымасць абітурыенту здаць чатыры ЦТ, а затым выбраць тыя тры прадметы па накірунку, на якое ён усё ж рашыў падаваць дакументы, – патлумачыў Міхал Жураўкоў, цяпер ужо былы мініст адукацыі.

Паводле tut.by.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце