weather 12° Маладзечна
weather 12° Вілейка
weather 16° Смаргонь
weather 12° Ашмяны
weather 13° Валожын
weather 12° Мядзел
weather 16° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4663
1 долар 2.1261
100 рас.руб. 3.2227
09.01.2017 13:43 ,

Лукашэнка прызначыў прэміі музею ў Залессі і маладзечанскаму Палацу культуры

Фота: rh.by, yousmi.by.

Па выніках 2016 года прысуджзілі 10 спецыяльных прэмій Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва. Сярод атрымальнікаў ёсць прадстаўнікі нашага рэгіёна.

Спецыяльную прэмію прысудзілі калектыву дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы «Музей-сядзіба М. К. Агінскага» за стварэнне і рэалізацыю праекта «Вяртанне Паўночных Афін», які накіраваны на папулярызацыю спадчыны кампазітара, у тым ліку праз адраджэнне традыцыі правядзення баляў у час святкавання Калядаў і дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага.

Калектыву дзяржаўнай установы «Палац культуры Маладзечна» спецыяльную прэміюпрысуджзіліа за значны ўклад у развіццё самадзейнай мастацкай творчасці, у тым ліку арганізацыю дзейнасці 35 аматарскіх калектываў, з якіх 12 маюць званні !Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь», «народны» і «ўзорны», правядзенне больш за 100 мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца года».

Паводле БелТА.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце