weather 12° Маладзечна
weather 12° Вілейка
weather 16° Смаргонь
weather 12° Ашмяны
weather 13° Валожын
weather 12° Мядзел
weather 16° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4663
1 долар 2.1261
100 рас.руб. 3.2227
09.01.2017 10:39 ,

Старшыня Смаргонскага райвыканкама распавёў, што пабудуюць і адрамантуюць на Смаргоншчыне

У Смаргоні. Фота fotobel.by..

Традыцыйнае навагодняе інтэрв'ю са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Генадзем Харужыкам адбылося пасля афіцыйнага паведамлення аб аб'яўленні надыходзячага 2017 года Годам навукі. Таму і гутарка пачалася з таго, наколькі важна сёння ўкараненне ў эканоміку, у тым ліку і на раённым узроўні, новых тэхналогій, дасягненняў навукова-тэхнічнага прагрэсу.

– Генадзь Васільевіч, што, па-Вашаму, можа даць мясцовай гаспадарцы, канкрэтным яго галінам выкананне  планаў па ўзаемадзеянні навукі з галінамі эканомікі, сацыяльнай сферай?

– Лічу, што перш за ўсё, у Год навукі павысіцца інавацыйнасць эканомікі. Для забеспячэння ўстойлівага эканамічнага росту сёння немагчыма абысціся без нанатэхналогій. Напрыклад, сельская гаспадарка пакуль застаецца галіной з нізкай навукаёмістасцю. Спадзяюся, што будуць прынятыя меры, якія паспрыяюць таму, што дасягненні навукі і тэхнікі знойдуць прымяненне ў сельскай гаспадарцы і дазволяць рэзка павысіць яе эфектыўнасць. Таму асноўны напрамак далейшага развіцця сельскай гаспадаркі – яе ўсямерная інтэнсіфікацыя, ўкараненне новых высокаэфектыўных, эканамічна і экалагічна мэтазгодных тэхналогій.

– Наколькі быў удалым мінулы год для эканомікі нашага раёна?

– Галоўны паказчык эканамічнай стабільнасці – чысты прыбытак. У мінулым годзе гэтая лічба склала 286 мільярдаў недэнамінаваных рублёў.

– Якія інвестыцыйныя праекты рэалізавалі, а якія рэалізуюць у новым годзе?

– Рэалізавалі тры інвестыцыйныя праекты: рэканструкцыя ўчастка згушчэння малака на філіяле «Смаргонскія малочныя прадукты», будаўніцтва спальнага корпуса ў дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Лясная паляна» і жылога дома па вуліцы Інжынернай.

У гэтым годзе рэалізуюць яшчэ чатыры інвестыцыйныя праекты. Гэта праект кампаніі «Садружнасць» ТАА «Белагратэрмінал», выхад якога на поўную магутнасць (а гэта перапрацоўка 600 тысяч тон соі і рапсу) запланаваны на 2019 год. Разам з вышэйназваным яшчэ два інвестары зарэгістраваныя ў якасці рэзідэнтаў свабоднай эканамічнай зоны «Гроднаінвест» – гэта ТАА «Сінтэтычныя крышталі» і «Еўрапластэкс інвест». Рэалізацыя гэтых праектаў дасць магчымасць стварыць новыя працоўныя месцы.

Асаблівыя надзеі мы ўскладаем на узбекскі праект па будаўніцтву хлопкаперапрацоўваючага прадпрыемства, з канчатковым уводам якога плануецца стварэнне дзвюх тысяч працоўных месцаў.

– Апошнім часам у нашым горадзе будуецца шмат новых гандлёвых аб’ектаў. Якія перспектывы на будучыню і ці не будуць пакрыўджаныя ў сувязі з гэтым жыхары сельскай мясцовасці?

– Гандлёвая сетка нашага раёна прадстаўлена 559 аб’ектамі, 3 гандлёвымі цэнтрамі, 47 аб’ектамі грамадскага харчавання. У мінулым годзе адкрыта пяць магазінаў. Таксама працягваецца будаўніцтва аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання на васьмі зямельных участках, рэалізаваных праз аўкцыён.

Пачалося будаўніцтва новага гандлёвага цэнтра ў мікрараёне Карані. У мікрараёне Усходні, пры выездзе ў кірунку на Маладзечна, запланавана ўзвядзенне гандлёва-забаўляльнага цэнтра. У цяперашні час мы вывучаем праект будаўніцтва на вуліцы Інжынернай побач з новабудоўлямі крамы сеткі «Санта». Мяркуецца, што там будзе прадавацца не толькі фірмовая рыбная прадукцыя «Санта Брэмар», але асартыментны пералік тавараў значна пашырыцца.

Што тычыцца сельскага насельніцтва, то жыхароў тых населеных пунктаў, дзе адсутнічаюць стацыянарныя гандлёвыя аб’екты, абслугоўваюць 11 аўтамагазінаў розных формаў уласнасці. Распрацаваныя маршруты, складзеныя графікі руху аўтакрам.

– Як вырашаецца праблема забеспячэння жылплошчай сем’яў, якія маюць у гэтым патрэбу?

– У мінулым годзе завяршылі будаўніцтва шматкватэрнага дома з прыцягненнем дзяржаўных сродкаў для шматдзетных сем’яў. Гэта ўжо другі дом для шматдзетных. Усяго за два апошнія гады засялілі ў іх 600 сем’яў. Будуюць жыллё МПМК-165, будаўнічы трэст №41 і гродзенскія падрадчыкі. На ўзвядзенне шматкватэрных дамоў выкарыстоўваюцца сродкі крэдытных кампаній, а затым кватэры распрадаюцца.

Спецыялісты падлічылі, што кошт квадратнага метра ў новабудоўлях ніжэй, чым на рынку другаснага жылля.

СМТ №41 на гэты год запланавала будаўніцтва новага 90-кватэрнага дома. Шмат ўзводзіцца індывідуальных дамоў. Але ёсць і даўгабуды, з-за якіх тармозіцца падводка газу, вады і іншых камунікацый. Таму ў новым годзе будзем прымаць адэкватныя меры да тых, хто, атрымаўшы ўчастак, за шмат гадоў так і не выкарыстоўваў яго па прызначэнні. Праблемы подвода камунікацый вырашаюцца хутчэй там, дзе людзі не чакаюць дзяржаўных датацый, а самі, уласнымі сіламі і сродкамі, ствараюць сабе камфорт. Так, напрыклад, жыхары вуліцы Камінскага зрабілі праект адводу каналізацыі, а мы гатовыя дапамагчы часткова бюджэтнымі сродкамі.

– З заканчэннем Года культуры не сканчаюцца многія праекты, накіраваныя на стварэнне прывабнасці нашага рэгіёну для турыстаў, на аднаўленне гістарычных аб’ектаў і іх папулярызацыю. Што плануецца ў 2017 годзе?

— Адносна далейшых рэстаўрацыйных работ музейна-паркавага комплексу ў Залессі мы разлічваем на фінансавую падтрымку Банка развіцця. На сённяшні дзень ёсць сродкі на першую частку праекта па аднаўленні гістарычнай часткі парку. Вельмі вялікія надзеі ўскладаем на гранты ў рамках трансгранічнага супрацоўніцтва, ужо адпраўленыя на конкурс праектаў некалькі нашых ідэй. У частцы сумеснага фінансавання гатовыя ўнесці свае абавязковыя 10 %.

Што тычыцца мемарыяла Першай сусветнай вайны, то гэты аб’ект уключаны ў праграму Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, і ёсць надзея, што неабходныя для завяршэння будаўніцтва мемарыяла і добраўпарадкавання паркавай тэрыторыі сродкі наш раён усё ж атрымае.

– У новым годзе на што ў першую чаргу будзе нацэлена ўвага старшыні райвыканкама? Якія праблемы патрабуюць хутчэйшага вырашэння?

 Спектр пытанняў, якія патрабуецца вырашаць аператыўна, шырокі. Гэта і завяршэнне капітальнага рамонту ў аддзяленнях раённай бальніцы, і абнаўленне ўстаноў адукацыі, і перааснашчэнне многіх устаноў сацыяльнай сферы. Зразумела, што аднаму кіраўніку складана спраўляцца. Таму разлічваю на дапамогу і паразуменне, а таксама ініцыятыву на месцах.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце