weather 7° Маладзечна
weather 7° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 7° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 7° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.5041
1 долар 2.0256
100 рас.руб. 3.2925
09.01.2017 17:44 , AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

У Маладзечне невядомыя ўдарылі маладога мужчыну нажом у горла

Фота: з сайта stolica.onego.ru.

Факт здарэння, якое адбылося ў нядзелю, 8 студзеня, каля рынку райспажыўтаварыства, падцвердзілі ў Следчым камітэце.

Па неафіцыйнай жа інфармацыі, група маладзёнаў пераследвала 25-гадовага мужчыну ад кафэ «Родны кут» да калгаснага рынку з крыкамі: «Эй, чурка».

Пасля чаго яго ўдарылі  нажом у горла.  Зламыснікі збеглі з месца злачынства. 

Хлопец жывы, але знаходзіцца ў бальніцы.

Больш падрабязна пра здарэнне чытайце на нашым сайце пазней. 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце