weather 10° Маладзечна
weather 10° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 10° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 10° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
09.01.2017 12:28 ,

За мінулыя суткі ў маладзечанскую бальніцу звярталіся з абмаражэннямі тры чалавекі, у вілейскую – адзін

Фота: GetBg.net.

Ці траплялі ў апошнія дні жыхары Вілейкі і Маладзечна ў бальніцу з абмаражэннямі?

У Маладзечне, паведамілі ў бальніцы, за мінулыя суткі з абмаражэннямі звярнулася тры чалавекі: адзін – учора, два – сёння раніцай. Усім аказалі першую дапамогу, нікога не шпіталізавалі.

У Вілейцы быў адзін пацыентаў з абмаражэннем.

Для таго, каб не пацярпець ад марозу, доктар-валеолаг вілейскай бальніцы Мікалай Кежун раіць прытрымлівацца простых правіл:

1. У моцны мароз не знаходзіцца на вуліцы больш за 15-20 мінут.

2. Выходзіць з дому трэба ў цёплай вопратцы. Пры гэтым апранацца ў некалькі слаёў. Абутак павінен быць сухім, на падэшве каля двух сантыметраў і не цесным. Калі абутак малы па памеры, парушаецца кровазабеспячэнне, і абмаражэнне надыходзіць хутчэй. Для такога надворя лепш падыходзяць цёплыя шарсцяныя шкарпэткі і рукавіцы, а не пальчаткі. У рукавіцах рукі лепш саграваюцца. Твар трэба прыкрываць каўняром вопраткі ці рукамі. Дзецям твар трэба абкруціць шалікам. Скуру перад выхадам на вуліцу варта намазаць тлустым крэмам.

3. У мароз нельга ўжываць алкаголь. Ён дае эфект сагравання толькі ў першыя хвіліны. Затым чалавек замярзае хутчэй.

Трэба памятаць, што абмаражэнне ў сталых людзей надыходзіць хутчэй, чым у маладых.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце