weather 10° Маладзечна
weather 10° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 10° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 10° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
10.01.2017 09:01 ,

Высакароднае папаўненне: у парк «Нарачанскі» прывезлі 45 аленяў

Фота: mlyn.by.

У Нацыянальны парк "Нарачанскі" з Літвы прывезлі і змясцілі ў вальер 45 высакародных аленяў. Большасць з іх – самкі.

Каля месяца жывёлы будуць жыць у асобным невялікім вальеры на каранціне. Потым яны далучацца да іншых аленяў.

Пры ўтварэнні Нацыянальнага парка «Нарачанскі» ў лясах Мядзельскага раёна аленя высакароднага практычна не было. Ад 2000 года пачалася кампанія па стварэнні трывалай папуляцыі гэтага віду жывёл.

Фота mlyn.by.

Фота mlyn.by.

Для статка, які жыве тут ад 2014 года стварылі добрыя ўмовы. За два гады нарадзілася каля 20 аленяў.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце