weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 5° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4078
1 долар 2.0999
100 рас.руб. 3.215
12.01.2017 16:23 ,

Адам Мальдзіс: астравецкія дубы ўзялі пад навуковы кантроль

Фота: foto-planeta.com.

Восенню мінулага года пісьменнік і навуковец, ураджэнец Астраўца Адам Мальдзіс публічна заступіўся за старыя дубы, якія пачалі высякаць у горадзе з-за новабудоўлі.

У нядаўняй размове з карэспандэнтамі “Рэгіянальнай газеты” пісьменнік расказаў, што на сённяшні  дзень сітуацыю з дубамі ў Астраўцы ўзялі пад навуковы кантроль.

– Я патэлефанаваў у інстытут батанікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, – распавёў Адам Іосіфавіч. – Там ёсць супрацоўнікі, якія адказваюць за старыя насаджэнні дрэў у Беларусі. У інстытуце сказалі, што маё ўмяшанне было правільным, паабяцалі разабрацца і навесці парадак.

У інстытуце батанікі сітуацыю ў Астраўцы абмеркавалі на навуковым узроўні.

Тое, што дубы пакінуць, ніяк не супярэчыць увасабленню праекта, а нават дапаўняе яго, лічыць Адам Іосіфавіч. Проста трэба ўдала спалучыць адно з другім. І вырашэнне ёсць.

Я хачу давесці мясцовым уладам у Астраўцы, што ніякага канфлікту ў сітуацыі з дубамі няма, кажа Адам Мальдзіс.

Невялікае змяненне будаўнічага праекта толькі станоўча паўплывае на развіццё раённага цэнтра. Яно ніяк не супярэчыць з’яўленню новага жылога мікрараёна ў Астраўцы.

Навуковец упэўнены, што ніхто не будзе супраць жыць у новым доме, пад вокнамі якога расце дуб 200-гадовай даўніны.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце