weather 24° Маладзечна
weather 24° Вілейка
weather 24° Смаргонь
weather 24° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 24° Мядзел
weather 24° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
12.01.2017 12:28 ,

Беларускамоўны кіроўца аўтобуса з Валожына, бацька пяці дзяцей: «Кажу, што з Беларусі, а ў людзей аж твары святлеюць»

Фота: з фэйсбука Віктара.

Віктар Бразоўскі, 57-гадовы беларускамоўны кіроўца аўтобуса, на якога прарасійскі актывіст напісаў скаргу за бел-чырвона-белую стужку, распавёў "Нашай Ніве" пра свой бізнэс, стаўленне да мовы і жыцця.

І пайшлі яны абдымаць мяне!

Я сам родам з Валожынскага раёна, з вёскі Вішнева.

Бацька мой паляк, у дзяцінстве ў сям’і гаварылі на польска-беларускай такой трасянцы. Пасля я быў вайскоўцам, гаварыў па-руску… І гадоў 10–15 таму, ужо сталым чалавекам, паступова прыйшоў да беларушчыны. Прыйшоў, можа, час задумацца, хто я, што я, для чаго я тут… Сам я сёння лічу сябе беларусам.

Беларускасць мая не тое каб дапамагае ці перашкаджае бізнэсу. Ёсць пэўнае кола сталых кліентаў з беларускамоўнага асяроддзя, але я не адмаўляюся і ад іншых. Ніколі ніхто яшчэ не адмаўляўся ад маіх паслуг таму, што я размаўляю па-беларуску.

Але ж былі цікавыя выпадкі, асабліва ва Украіне. Аднойчы прыехалі ў Пачаеў, да аўтобуса падышоў ахоўнік, пакруціўся і пытаецца: «А вы адкуль? Напісана ў вас не па-ўкраінску, але літары да нашых падобныя…». Я адказваю, што з Беларусі. Падышлі яшчэ пару чалавек – і пайшлі яны абдымаць мяне! Кажуць, маўляў, у вас такая прыгожая мова!

Фота з фэйсбука Віктара.

Фота з фэйсбука Віктара.

І ў Кіеве падыходзілі, цікавіліся. І калі даведваюцца, што я з Беларусі, то ў людзей аж твары святлеюць.

Праца для падтрымкі штаноў

Я і дырэктар, і ўладальнік, і кіроўца, і прыбіральшчык у сваёй транспартнай фірме. Аўтобус узяў у крэдыт, паціху разлічваюся. Але ж я сваю дзейнасць бізнэсам бы не назваў – так, праца для падтрымкі штаноў (смяецца).

Аўтобус аформлены па-беларуску, бо мне падабаецца наша мова. Мне падабаецца маё асяроддзе – усе беларускамоўныя вакол, добрыя і цікавыя людзі.

Што тычыцца чырвонай паласы на борце аўтобуса…

Нядаўна мяне запрашалі ў Валожынскае ДАІ – нейкі Агафонаў напісаў на мяне скаргу. Ну і інспектар зацікавіўся той паласой таксама. Але ж усё скончылася нармальна.

А сам скажу так: мне гэты колер падабаецца. Гэта наш колер, і ён больш даспадобы, чым нейкі… зялёна-іншы (смяецца).

А яшчэ Віктар Бразоўскі — шматдзетны бацька. Мае пяцёра дзетак i двух унукаў…

«Наша ніва«.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце