weather 6° Маладзечна
weather 6° Вілейка
weather 10° Смаргонь
weather 6° Ашмяны
weather 9° Валожын
weather 6° Мядзел
weather 10° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
12.01.2017 10:55 ,

Мастак з прафесіяй агранома: у Вілейцы адкрылася выстава жывапісу Сяргея Гарачава

Фота: WallpapersCraft.ru.

Ад 12 студзеня ў выставачнай зале імя Нікадзіма Сілівановіча  краязнаўчага музея пачала працаваць першая персанальная выстава жывапісу Сяргея Гарачава.

Нарадзіўся мастак 2 сакавіка 1957 года ў Расіі. Маляваць пачаў яшчэ ў дзяцінстве, але лёс звязаў з прафесіяй агранома.

Ад 1991 года жыве ў Любані Вілейскага раёна.  Доўгі час працаваў у СВК  “Новая Любанія”.  Ад 2004 года – настаўнік па класе выяўленчага мастацтва ў філіяле Вілейскай  дзіцячай школы мастацтваў у Любані.

На выставе  прадстаўлена больш за 20 прац, якія адлюстроўваюць творчы шлях мастака.

Выстава будзе працаваць да 12 лютага 2017 года.

Запрашаем усіх ахвотных на творчую сустрэчу з мастаком, якая адбудзецца 28 студзеня а 15 гадзіне ў выставачнай зале музея.

Адрас: горад Вілейка, плошча Свабоды, 1.

Тэлефоны для даведак: 8  (1771) 54147; 56405.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце