weather 25° Маладзечна
weather 25° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 25° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 25° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
12.01.2017 13:46 ,

Мы сталі піць менш: у топе краін, якія спажываюць найбольш алкаголю, Беларусь перамясцілася з першага месца на другое

Фота: izlechenie-alkogolizma.ru.

Брытанскае выданне Daily Mail склала новы рэйтынг краін, грамадзяне якіх спажываюць найбольшую колькасць алкаголю. Беларусь у ім апынулася на другім месцы, прапусціўшы наперад Малдову.

Усяго ў рэйтынгу была вывучана сітуацыя са спажываннем алкаголю ў 196 краінах свету.

Па дадзеных складальнікаў рэйтынгу, на кожнага жыхара Малдовы прыходзіцца па 178 бутэлек віна ў эквіваленце або па 17,4 літраў чыстага спірту ў год. Грамадзяне Беларусі не асабліва адсталі ад малдаван. У нашай краіне на кожнага чалавека прыходзіцца 17,1 літраў алкаголю ў год.

На трэцім месцы апынулася наша суседка Літва з паказчыкам 16,2 літра алкаголю.

Расія заняла толькі чацвёртае месца. Сярэднестатыстычны расеец штогод спажывае 14,5 літраў.

Далей ідуць Чэхія з паказчыкам 14,1 літра і Украіна з узроўнем спажывання 13,9 літраў.

У топ-10 таксама патрапілі Андора (13.8), Румынія (12,9), Сербія (12,6) і Аўстралія (12,6).

Далей ідуць Славакія, Партугалія, Грэнада, Венгрыя, Латвія, Харватыя і Велікабрытанія, дзе жыхары п’юць каля 12 літраў на чалавека ў год.

ЗША патрапілі ў спіс дзяржаў, якія п’юць умерана. Яны на 49 месцы з паказчыкам 9 літраў алкаголю на чалавека ў год.

Менш за ўсё спіртнога спажываюць у Пакістане і Кувейце. Там з-за рэлігійных абмежаванняў жыхары выпіваюць каля 100 мілілітраў алкаголю ў год, што эквівалентна адной бутэльцы віна.

Рэйтынг склалі на падставе дадзеных, прадстаўленых Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя з 2010 па 2015 год.

Нагадаем, у дакладзе Сусветнай арганізацыі аховы здароўя «Аб становішчы ў галіне алкаголю і здароўя», апублікаваным ў 2014 годзе, Беларусь займала першае месцы ў свеце па спажыванні чыстага спірту на душу насельніцтва.

Тады сярэднестатыстычны беларус, старэйшыя за 15 гадовы ўзрост, ўжываў 17,5 літра чыстага спірту ў год. Малдова знаходзілася на другім месцы, а Літва была на трэцім. На чацвёртым месцы таксама была Расея з паказчыкам 15,1 літра.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце