weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 6° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 5° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 6° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.439
1 долар 2.1574
100 рас.руб. 3.2566
13.01.2017 11:30 ,

15 кілаграмаў рыбы ў багажніку: затрымалі браканьера на Вілейскім вадасховішчы

Ілюстрацыйнае фота. Diary.ru.

У Вілейскім раёне супрацоўнікі ДАІ спынілі кіроўцу і ў багажніку яго машыны знайшлі 15 кілаграмаў рыбы.

Як расказаў начальнік мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы расліннага і жывёльнага свету Валеры Кляноўскі, перавозіць дазваляецца да пяці кілаграмаў рыбы.

Таму супрацоўнікі ДАІ выклікалі мядзельскую інспекцыю. На рыбе былі заўважыя сляды ад ячэек сеткі.

Высветлілі, што мужчына, жыхар Лагойскага раёна, лавіў рыбу вудай на Вілейскім вадасховішчы. Тут ён заўважыў сеткі. Мужчына дастаў з іх каля 15 кілаграмаў рознай рыбы і забраў сабе.

– Хоць сеткі і не належалі рыбаку, гэты выпадак мы лічым браканьерствам. Паколькі быў факт незаконнай здабычы рыбы, – тлумачыць Валеры Кляноўскі.

Шкода, нанесеная навакольнаму асяроддзю, склала 546 рублёў.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце