weather 25° Маладзечна
weather 25° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 25° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 25° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
13.01.2017 09:53 ,

Дом адзінага мясцовага жыхара згарэў у вёсцы Млечкі на Вілейшчыне

Фота: euroradio.fm.

Учора каля васьмі гадзін вечара жыхары Язняў Даўгінаўскага сельсавета паведамілі, што над суседнімі Млечкамі бачна зарыва і чуваць трэск шыферу.

Аказалася, што ў вёсцы Млечкі гарэў дом адзінага мясцовага жыхара.

У той час гаспадара-пенсіянера дома не было.

Калі прыехалі выратавальнікі, у доме гарэў дах. Унутры ўвесь дом быў ахоплены полымем.

Прыкладна ў адзін час з выратавальнікам з’явіўся і гаспадар дома.

Згарэў дах, пашкоджаныя маёмасць і сцены.

Прычыны высвятляюць.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце