weather 9° Маладзечна
weather 9° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 9° Ашмяны
weather 6° Валожын
weather 9° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
13.01.2017 06:21 ,

“Калі іншую мэблю хочацца замяніць, “Маладзечнамэбля” не надакучвае”

Фота: molodechnomebel.by.

Упершыню гандлёвая марка “Маладзечнамэбля” ўдзельнічала ў прэміі “Народная марка”. Пераможцаў выбірала не спецыяльна-створанае журы, а спажыўцы.

Галасаванне адбывалася летась у верасні. Аддаць голас можна было праз спецыяльныя бланкі, апублікаваныя ў сродках масавай інфармацыі, а таксама на сайце прэміі “Народная марка”.

Цікавым фактам з’яўляецца, што анкеты не ўтрымлівалі якіх-небудзь варыянтаў адказаў, галасуючыя сама­стойна ўносілі гандлёвыя маркі, якія лічаць лепшымі.

Сярод дзесяці кандыдатаў у намінацыі “Вытворца мяккай мэблі” была і кампанія – “Маладзечнамэбля”.

За яе аддалі галасы – 57,02% жанчын, 42,98% мужчын.

Трэба адзначыць, што мэблю маладзечанскага вытворцы цэняць як людзі з сярэднім заробкам да 400 рублёў, так і з высокім – больш за 900 рублёў.

За вытворцам няма клішэ – мэбля для моладзі альбо сталых людзей. Яна аднолькава падыходзіць як першым, так і другім.

Вынікі галасавання паказваюць, што выбар на карысць мэблі маладзечанскага вытворцы робяць як маладыя людзі ва ўзросце 18-24 гады (7,89% прагаласаваўшых), так і людзі з жыццёвым досведам ва ўзросце 55+ (13,16% прагаласаваўшых). Аднак пераважная большасць – гэта спажыўцы ад 25 да 34 гадоў (47,37%).

“Маладзечнамэбля”: выбар адзін раз – і назаўсёды

Фота molodechnomebel.by.

Фота molodechnomebel.by.

Каб не быць галаслоўнымі, мы запыталіся пра прадукцыю “Маладзечнамэблі” ў аднаго з пакупнікоў і галасаваўшых – віляйчанкі Марыны Чайкоўскай.

Яна ўжо больш за 20 гадоў давярае гэтаму вытворцу.

– Самая вялікая адметнасць мэблі – з часам яна становіцца больш каштоўнай. Ёй не шукаеш замены ў іншым магазіне, гэта выбар адзін раз – і назаўсёды, – дзеліцца жанчына. – Шэсць гадоў таму з сям’ёй пераехала з кватэры ў дом. З’явілася больш квадратных метраў для творчасці. Выбіралі больш сучасную мэблю, некаторая зробленая пад дрэва, але са шпону. Мы беражліва адносімся да кожнай рэчы, бо доўгі час не мелі сродкаў, каб купіць нешта сапраўды якаснае. Але за мэбляй з ненатуральных матэрыялаў як ні даглядай, выгляд з часам не той: у некаторых месцах пашарпалася, пайшлі трэшчыны. Сапраўднае ж дрэва вытрымлівае амаль любыя выпрабаванні.

Спальню сям’я набывала цалкам з “Мала­дзечнамэблі”. Калі ўсё астатняе ўжо надакучыла, то ў гэтым пакоі хочацца заставацца. Як адзначае віляйчанка, ляжала б і ляжала.

Фота molodechnomebel.by.

Фота molodechnomebel.by.

Марына Чайкоўская ўпэўненая, што выраб з дрэва, калі ён зроблены з густам, ніколі не выйдзе з моды.

– Пры пакупцы мэблі многія гоняцца за цаной, – адзначае жанчына. – Мэбля маладзечанскага вытворцы не танная, але, я ўпэўненая, – гэта таго вартае. Гэта выбар не на адзін дзень. А якасць прадукцыі пацвердзіць час.

Фірменныя магазіны «Маладзечнамэбля» ў Маладзечне:

  1. вул. Л.Роменская, 83-а.

(8044) 708-51-81.

  1. вул. Металістаў, 1.

(8033) 665-18-81

ЗАТ “Маладзечнамэбля” УНП 600203065
Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце