weather 20° Маладзечна
weather 20° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 20° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 20° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.2898
1 долар 1.9706
100 рас.руб. 3.1632
13.01.2017 10:49 ,

Напілавалі дрэў на паўтары тысячы рублёў: на Вілейшчыне затрымалі браканьераў

Фота: dpchas.com.ua.

Супрацоўнікі Вілейскага лясгаса сумесна з міжраённай мядзельскай інспекцыяй аховы расліннага і жывельнага асяроддзя затрымалі на месцы злачынства браканьераў, якія незаконна пілавалі лес.

Напрыканцы мінулага года супрацоўнікі лясгаса звярнуліся да супрацоўнікаў мядзельскай інспекцыі, каб дапамаглі затрымаць браканьераў, якія незаконна пілавалі лес ў Касцяневіцкім лясніцтве на мяжы Вілейскага і Мядзельскага раёнаў.

На месцы злачынства затрымалі дваіх мужчын. Адзін з іх жыхар вёскі Рэчкі на Вілейшчыне, другі з вёскі Конікі на Мядзельшчыне. Абодва нідзе не працуюць.

Мужчыны незаконна нарыхтавалі 28 кубоў лесу. Гэта 25 елак і чатыры бярозы. Усе дрэвы здаровыя, непашкоджаныя.

Шкода, якую нанеслі браканьеры лесу, склала 1570 рублёў.

Матэрыялы перадалі ў суд. Бензапілу, якой мужчны пілавалі лес, канфіскавалі.

Аднаго з браканьераў падазраюць у здзяйсненні такога ж злачынства ў іншым месцы. Там незаконна спілавалі 35 кубоў лесу.

Пра гэта расказаў начальнік мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы расліннага і жывёльнага свету Валеры Кляноўскі.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце