weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 5° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4078
1 долар 2.0999
100 рас.руб. 3.215
13.01.2017 13:30 ,

Рубрыка: здарэнне. Або запалкі і дарослым не цацкі

Тыя самыя запалкі.

Надзвычайнае здарэнне адбылося сёння ў нашай рэдакцыі. У нас загарэўся… рэдактар.

А адбылося гэта вось як.

У кішэні курткі рэдактар “Рэгіянальнай газеты” Аляксандр Барысавіч Манцэвіч носіць запалкі.

Чамусьці менавіта сёння карабок рассыпаўся і запалкі ў кішэні пачалі жыць сваім жыццём.

Аляксандр Барысавіч засунуў руку і кішэню:

– Ммммм, нешта цёпленька, – вырашыў ён.

А ў гэты момант у кішэні ва ўсю моц шугаў агонь.

Праўда, дапамога выратавальнікаў не спатрэбілася, ды і вогнетушыцель, што заўсёды ў нас напагатове, у справу не пайшоў.

Выратаваць і куртку і рэдактара ўдалося лёгкім паляпваннем па кішэні.

Мараль: не насіце запалкі там, дзе яны могуць рассыпацца і нанесці шкоду. 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце