weather 4° Маладзечна
weather 4° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 4° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 4° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
13.01.2017 08:16 ,

Як беларуская Каза замежных хакеістаў вітала

Гасцей сустрэлі з караваем. Фота Аксаны Ярашонак.

Фраза “З Новым годам і Калядамі” ў маладзечанскай школе-інтэрнаце №2 гучала на фінскай, нямецкай, англійскай мовах.

У рамках дабрачыннай акцыі  “Калядная традыцыя” сюды прыехалі арганізатары і ўдзельнікі міжнароднага каляднага турніру.

Дзеці праспявалі для гасцей песню на роднай мове.

Дзеці праспявалі для гасцей песню на роднай мове.

Як распавялі ў інтэрнаце, сюды хакеісты прыехалі ў першы раз. У мінулым годзе яны наведвалі інтэрнат для дзяцей-сірот у Радашкавічах. А ўвогуле Каляды з беларускімі дзецьмі хакеісты адсвяткуюць у пяты раз.

Гасцей здзівілі беларускім каларытам

Па словах арганізатараў акцыі, усе спартсмены прыехаць у Маладзечна не змаглі: якраз у той час яшчэ адбываліся гульні ў сталіцы. Сярод тых, хто наведаў інтэрнат, былі немцы, фіны, швейцарцы, беларусы, рускія, славакі, прадстаўнікі Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і зборнай каманды Балканаў.

Сяргей Ярук і яго выхаванцы. Фота Аксаны Ярашонак.

Сяргей Ярук і яго выхаванцы. Фота Аксаны Ярашонак.

Чым можна здзівіць замежных спартсменаў? Вядома,  беларускай культурай і народнымі традыцыямі, лічаць у інтэрнаце.

Таму ў фае пры ўваходзе для гасцей іграў музычны гурт дудароў пад кіраўніцтвам Сяргея Ярука, а юныя спевакі – таленавітыя навучэнцы інтэрната – падарылі ўсім песню “Вас вітаем, сваякі”.

Не абышлося без традыцыйнай каляднай Казы. Фота Аксаны Ярашонак.

Не абышлося без традыцыйнай каляднай Казы. Фота Аксаны Ярашонак.

Дзе каза нагой, там жыта капой.

Дзе каза хвастом, там жыта кустом.

Гэта ўжо замежных гасцей пад акампанемент баяна вітае Каза – вядомы персанаж беларускіх калядных традыцый. А з ёй – Гаспадар і Гаспадыня.

Навучэнцы пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Веры Міцько падрыхтавалі для гасцей навагодні канцэрт.

– Мы ніколі не бачылі спартыўных зорак такога ўзроўню і ў такой колькасці, – заўважыў юны вядучы.

А спартыўныя зоркі разам з выхаванцамі інтэрната, Дзедам Марозам, Снягурачкай і Пеўнем вадзілі карагоды, танцавалі, спявалі, удзельнічалі ў гульнях.

Дзяўчаты гатовы да святочнага канцэрта.

Дзяўчаты гатовы да святочнага канцэрта.

Але на гэтым сумесная творчасць не скончылася. Пасля канцэртаў госці ў суправаджэнні педагогаў і вучняў разышліся на майстар-класы. Пад кіраўніцтвам настаўнікаў інтэрната спартсмены разам з дзецьмі праяўлялі сябе ў мастацкай дзейнасці.

Хтосьці вучыўся рабіць калядны вянок, хтосьці – святочныя сувеніры і падсвечнікі. Хакеісты з каманды Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў размалёўвалі навагодніх Пеўнікаў. Фіны і расіяне трапілі на майстар-клас па рабоце са скурай. Таму яны павезлі дадому на памяць пра Беларусь бірулькі з нацыянальным арнаментам. 

Ноўтбукі для беларускіх дзяцей і дранікі для замежных хакеістаў

Сярод гасцей былі і двое выпускнікоў інтэрната Ігар Фартунаў і Сяргей Бурдукоў. Яны ўдзельнікі і пераможцы Параалімпійскіх гульняў у Афінах.

Калядная песня ў выкананні Даніка і Дашы. Фота Аксаны Ярашонак.

Калядная песня ў выкананні Даніка і Дашы. Фота Аксаны Ярашонак.

Годным завяршэннем святочнай праграмы стаў абед. Тут замежныя госці працягвалі знаёміцца з вучнямі, а таксама паспрабавалі мачанку з блінамі, дранікі, пірагі і іншыя беларускія нацыянальныя стравы.

Вучні школы-інтэрната атрымалі цацкі, ноўтбукі, планшэты, настольныя гульні,  сувеніры ад гасцей.

Але быў яшчэ адзін, агульны для ўсіх падарунак. 7 студзеня вучні і супрацоўнікі інтэрната наведалі фінальны матч Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея ў “Чыжоўцы-Арэне” ў Мінску.

Фінскія хакеісты танцуюць разам з дзецьмі.

Фінскія хакеісты танцуюць разам з дзецьмі.

– Гэта святое. Гэта нашы дзеці. Таму ў нас ніякіх сумненняў не было. Калі арганізатары сказалі, што трэба ехаць у інтэрнат, мы пагадзіліся з задавальненнем, – расказаў кіраўнік хакейнай каманды Расіі Ільвір Нурыахметаў.

Артыстка стамілася. Фота Аксаны Ярашонак.

Артыстка стамілася. Фота Аксаны Ярашонак.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце