weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 19° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 19° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
16.01.2017 14:33 ,

Давай грошы, бо дзяцей няма чым карміць: на Валожыншчыне судзяць мужчыну за нявыплату аліментаў

Фота: Altaynews.kz.

23-гадовага жыхара Івянца судзяць за нявыплату аліментаў.

У мужчыны і яго былой жонкі двое дзяцей: дзяўчынкі трох і чатырох гадоў.

Сямейная пара развялася. І з канца 2015 года мужчына павінны быў плаціць аліменты на дзяцей, але заплаціў толькі за чатыры месяцы з дванаццаці.

– За 2016 год мужчына працаваў толькі тры месяцы, – распавяла старшы следчы валожынскага раённага Следчага камітэта Юлія Селятыцкая. – Увесь час ён падманваў следства, казаў, што працаваў, заўсёды плаціў аліменты, называў нейкія фірмы. Туды мы адпраўлялі запыты і высветлілі, што ні ў адной з іх ён не працаваў.

На вочнай стаўцы з былой жонкай мужчына прызнаўся, што працаваў і атрымліваў заробак толькі тры месяцы. За чацвёрты раз аднёс жанчыне грошы, калі яна патэлефанавала і сказала, што няма чым карміць дзяцей.

Больш мужчына аліментаў не плаціў, таму былая жонка напісала заяву ў міліцыю.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце